Беларуская чыгунка завяршыла мадэрнізацыю інфармацыйна-даведачнай сістэмы Віцебскага вакзала
09 жніўня 2013
На кожнай з чатырох пасажырскіх платформаў вакзалу станцыі Віцебск ўведзены ў эксплуатацыю па 4 інфармацыйна-даведачныя святлодыёдныя табло, якія адлюстроўваюць расклад руху цягнікоў, звесткi аб наяўнасці свабодных месцаў і іншую важную для пасажыраў інфармацыю.
У гэтым годзе таксама было ўстаноўлена і пачало працаваць інфармацыйнае табло новага пакалення ў цэнтральнай частцы вакзала. Табло складаецца з асобных LCD панэляў у бясшвовым выкананні — так званая «відэасцяна», якая дае магчымасць гібкай змены інфармацыі і малюнка. На табло прадстаўлена пашыраная інфармацыя аб раскладзе цягнікоў міжнародных, міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній.
Пра адпраўленні цягнікоў пасажырам сёння таксама паведамляюць 5 сучасных святлодыёдных табло, усталяваных на пешаходным мосце.
Такім чынам, на Віцебскім вакзале створана комплексная інфармацыйна-даведачная сістэма, якая забяспечвае аператыўнае забеспячэнне неабходнай пасажырам інфармацыяй.
У цэлым, інтэлектуальны складнік Віцебскага чыгуначнага вакзала сёння не саступае еўрапейскім аналагам. На вакзале ўстаноўлена сучасная сістэма відэаназірання; працуюць плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання, пры дапамозе якіх можна набыць білеты на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа.
Нагадаем, Віцебскі вакзал — адзін з найстарэйшых на Беларускай чыгунцы. У гэтым годзе яму спаўняецца 147 гадоў. За гэты час вакзал неаднаразова абнаўляўся. Новае аблічча ён набыў і ў выніку рэканструкцыі, распачатай у 2007 годзе. У тым ліку рэстаўраваны фасад усяго будынка вакзала, рэканструявана яго цэнтральная частка, змантаваны два ліфта з панарамнымі кабінамі. Побач з галоўным корпусам ўзведзены сучасны будынак прыгарадных кас, у якім размясціліся кафэ, цырульня і іншыя аб'екты. Пабудаваны навесы над платформамі.
У гэтым годзе Віцебскі чыгуначны вакзал прызнаны пераможцам рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год