9 ліпеня пачне курсіраваць цягнік ў зносінах Мінск—Віцебск, прызначаны Беларускай чыгункай на час правядзення «Славянскага базару»
25 чэрвеня 2013
9 ліпеня ў 11.55 са станцыі Мінск-Пасажырскі ў першы рэйс адправіцца цягнік № 34/33, прызначаны Беларускай чыгункай на час правядзення ХХII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Цягнік будзе штодня курсiраваць паміж Мінскам і Віцебскам па 18 ліпеня.
Прадугледжаны зручны графік руху. Цягнік будзе адпраўляцца з Мінска ў 11.55 і прыбываць у Віцебск у 15.41.
Паглядзеўшы канцэрт і адчуўшы атмасферу свята, госці Славянскага базару змогуць выехаць на гэтым жа цягніку з Віцебска ў 01.03 і вярнуцца ў сталіцу ў 05.56.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год