З уводам 26 мая новага графіка паскараецца рух па Беларускай чыгунцы больш як 15 цягнікоў у міжрэгіянальных і міжнародных зносiнах
29 мая 2013
Скарачэнне часу ў шляху склала ад 27 хвілін да 2 гадзін. У першую чаргу, гэта было дасягнута за кошт аптымізацыі графіка руху цягнікоў. З 26 мая ў тым ліку скараціўся час у шляху цягнікоў:
№ 649 Магілёў—Брэст — на 42 хвіліны;
№ 629 Мінск—Гродна — на 41 хвіліну;
№ 630 Гродна—Мінск — на 38 хвілін;
№ 660 Мінск—Магілёў — на 27 хвілін;
№ 51 Мінск—Санкт-Пецярбург — на 44 хвіліны на працягу ўсяго маршруту;
№ 52 Санкт-Пецярбург—Мінск — на 38 хвілін на працягу ўсяго маршруту.
Таксама згодна з планам мерапрыемстваў па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Калінінградскай вобласці скараціўся час у шляху цягнікоў:
№ 79 Санкт-Пецярбург—Калінінград (на 2 гадзіны па тэрыторыі Беларусі і на працягу ўсяго маршруту);
№ 360 Калінінград—Адлер (на 35 хвілін па тэрыторыі Беларусі і на працягу ўсяго маршруту);
№ 147 Масква—Калінінград (на 32 хвіліны на працягу ўсяго маршруту, у тым ліку па тэрыторыі Беларусі — на 21 хвіліну);
№ 29 Масква—Калінінград (на 1 гадзіну 7 хвілін на працягу ўсяго маршруту, у тым ліку па тэрыторыі Беларусі — на 24 хвіліны);
№ 30 Калінінград—Масква (на 1 гадзіну 14 хвілін на працягу ўсяго маршруту, у тым ліку па тэрыторыі Беларусі — на 14 хвілін).
Акрамя таго, за кошт аптымізацыі працэдур мытнага і пагранічнага кантролю з уводам 26 мая графіка руху цягнікоў на 2013/2014 гады на 30 хвілін зменшыўся час у шляху цягнікоў № 37/38 і № 15/16 Мінск—Вільнюс.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год