Беларуская чыгунка адкрыла электрыфікаваны ўчастак Жлобін—Асіповічы
30 верасня 2013
Цырымонія адкрыцця прайшла 28 верасня ў Жлобіне з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
29 верасня па маршруце Мінск—Жлобін пачалі рэгулярна курсіраваць цягнікi на электрацязе. З гэтага дня па гэтым маршруце пасажыраў штодня перавозіць цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа (ЭПР) № 815/816, а таксама 2 пары электрацягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа.
Аб папулярнасці новай паслугі сведчыць той факт, што напаўняльнасць электрацягніка рэгіянальных ліній бізнес-класа ўжо ў першы дзень пачатку яго руху па гэтым маршруце склала 100%.
Інфармацыя падрыхтована прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год