Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка адкрывае рэгулярны рух электрацягнікоў рэгіянальных ліній на ўчастку Мінск—Жлобін 29 верасня

23 верасня 2013

З 29 верасня па маршруце Мінск—Жлобін—Мінск будзе штодня курсіраваць цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа (ЭПР) № 815/816. Са Жлобіна ён будзе адпраўляцца ў 06.08 і прыбываць у сталіцу ў 08.47. Час яго адпраўлення з Мінска — 17.30, прыбыцця ў Жлобін — 20.10.

Адлегласць ад Мінска да Жлобіна сучасны цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа будзе пераадольваць у сярэднім за 2 гадзіны 40 хвілін. У шляху руху прадугледжана ўсяго тры прыпынкі — у Асіповічах, Бабруйску і Чырвоным Беразе.

Акрамя таго, па гэтым маршруце будуць штодня курсіраваць 2 пары электрацягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа.

 

Пасля завяршэння рэканструкцыі інфраструктуры на ўчастку Мінск—Рудзенск колькасць электрацягнікоў і час іх знаходжання ў дарозе на ўчастку Мінск—Жлобін будзе скарэктавана.

Расклад руху электрацягнікоў будзе размешчаны на сайце Беларускай чыгункі і на інфармацыйных стэндах вакзалаў і станцый.

Арганізацыя руху цягнікоў на электрацязе ад сталіцы да Жлобіна стала магчымай дзякуючы электрыфікацыі ўчастку Асіповічы—Жлобін, які плануецца адкрыць 28 верасня. Рэалізацыі праекта папярэднічаў вялікі аб'ём работ, праведзены Беларускай чыгункай па стварэнні неабходнай інфраструктуры.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год