Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Рух электрацягнікоў рэгіянальных ліній на ўчастку Мінск–Бабруйск будзе адкрыты 5 красавіка

25 сакавіка 2013

Першым электрацягніком, які перавязе пасажыраў па новым маршруце, будзе цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа (ЭПР). Ён адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі 5 красавіка ў 17.31 і прыбудзе ў Бабруйск у 19.40.

З 6 красавіка па маршруце Мінск–Бабруйск–Мінск рэгулярна будуць курсіраваць 2 пары электрацягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа — № 840/839 і № 842/841. У шляху руху яны будуць рабіць усяго адзін прыпынак — у Асіповічах.

Акрамя таго, па дадзеным маршруце пасажыраў будуць перавозіць электрацягнікi рэгіянальных ліній эканом-класа — 4 пары ў буднія дні, і 5 пар — у выхадныя.

Расклад руху электрацягнікоў размешчаны на сайце Беларускай чыгункі і на інфармацыйных стэндах вакзалаў і станцый.

 

Арганізацыя руху цягнікоў на электрацязе ад Мінска да Бабруйска стала магчымай пасля завяршэння электрыфікацыі ўчастка Асіповічы–Бабруйск. Рэалізацыі праекта папярэднічаў вялікі аб'ём работ, праведзеных Беларускай чыгункай па стварэнні неабходнай інфраструктуры.

Для беларускай магістралі і яе пасажыраў адкрыццё руху электрацягнікоў на ўчастку Мінск–Бабруйск — падзея ўдвая значная. Яна азначае не толькі рэалізацыю часткі маштабнага інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастку Асіповічы–Жлобін–Гомель, але і пачатак чарговага этапу развіцця новага фармату пасажырскіх перавозак.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Расклад руху электрацягнікоў рэгіянальных ліній на ўчастку Мінск—Бабруйск:
Да спісу навін за 2013 год