Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка карэкцiруе расклад руху міжнародных цягнікоў

29 сакавіка 2013

У сувязі з пераходам краін Еўрапейскага Саюза і Украіны 31 сакавіка на «летні» час, Беларускай чыгункай сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны загадзя праведзена карэкціроўка раскладу руху міжнародных цягнікоў.

Напрыклад, цягнік № 116 Варшава-Мінск адпраўляўся з Варшавы ў 20.50 і прыбываў у сталіцу Беларусі ў 9.05. З 31 сакавіка гэты цягнік будзе адпраўляцца ў той жа час з Варшавы, але прыбываць у Мінск у 08.02. Цягнік № 115 Мінск-Варшава адпраўляўся з Мінска ў 21.45 і прыбываў ў Варшаву ў 5.51. З пераходам на «летні» час гэты цягнік будзе адпраўляцца з Мінска ў 20.44 і прыбываць у канчатковы пункт ў 5.51.

Змены закранулі і міжнародныя цягнікi ў зносінах з Украінай і краінамі Балтыі.

Так, да 31 сакавіка цягнік № 85 Кіеў-Мінск адпраўляўся са сталіцы Украіны ў 21.06 і прыбываў у Мінск у 8.55. З пераходам на «летні» час цягнік будзе адпраўляцца з Кіева ў 21.56 і прыбываць у Мінск у 8.55.

Цягнік № 16 Вільнюс-Мінск адпраўляўся з Вільнюса у 18.10 і прыбываў у канчатковы пункт у 22.10, а з 31 сакавіка будзе адпраўляцца з Вільнюса ў 19.10 і прыбываць у Мінск у 22.10. Цягнік № 15 Мінск-Вільнюс адпраўляўся з Мінска ў 7.45 і прыбываў у сталіцу Літвы ў 9.45, а пасля 31 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў той жа час, але прыбываць у Вільнюс у 10.45.

Акрамя таго, скарэкцiраванаы расклад цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсiруюць па тэрыторыі рэспублікі.

Падрабязная інфармацыя аб раскладзе міжнародных цягнікоў, цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній размешчана на інфармацыйных стэндах станцый, вакзалах, а таксама на сайце Беларускай чыгункі.

Рэалізацыя праязных дакументаў, як са станцый, так і на станцыі Беларускай чыгункі ажыццяўляецца на міжнародныя цягнікі і на цягнікі, якія курсiруюць па тэрыторыі рэспублікі, з улікам унесеных змяненняў.

31 сакавіка 2013 г. пасажырскія цягнікі, адпраўленыя з пачатковых станцый да пераводу стрэлкі гадзіннiка і якія апынуліся ў дарозе ў момант пераводу гадзіннiкавай стрэлкі , у далейшым ідуць да канчатковых станцый згодна з раскладам, якi дзейнічаў да пераводу стрэлкі гадзіннiка.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год