Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні сакавіцкіх святаў
01 сакавіка 2013
У сувязі з чаканым ростам пасажырапатоку ў наступныя святочныя дні Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для перавозак пасажыраў у межах рэспублікі, а таксама ў міжнародных зносінах. На 6 сакавіка прызначаны дадатковы цягнік № 653/654 Віцебск-Мінск, на 7 сакавіка — цягнік № 638/637 Мінск-Гомель. Таксама будуць курсiраваць дадатковыя цягнікі № 635/636 Мінск-Пінск (адпраўленне з Мінска 7 сакавіка, з Пінска — 8 сакавіка), № 632/631 Мінск-Гомель (адпраўленне з Мінска — 7 сакавіка, з Гомеля — 8 сакавіка), № 621 / № 694 Гомель-Мінск (адпраўленне з Гомеля — 10 сакавіка, з Мінска — 11 сакавіка). У дні сакавіцкіх святаў пасажыраў унутры рэспублікі таксама будуць перавозіць дадатковыя саставы па маршрутах Мінск-Баранавічы-Брэст і Крычаў-Мінск.
У міжнародных зносiнах 8 сакавіка будуць курсiраваць дадатковыя цягнікі № 201/202 Мінск-Вільнюс, № 205/206 Масква-Мінск, № 551/552 Масква-Брэст. Па беларускай магістралі таксама будуць курсiраваць дадатковыя цягнікі № 213/214 Масква-Мінск (адпраўленне з Масквы - 7 сакавіка, з Мінска - 8 сакавіка), № 247 Санкт-Пецярбург-Львоў (адпраўленне з Санкт-Пецярбурга 8 сакавіка), № 250 Львоў -Санкт-Пецярбург (адпраўленнем з Львова 10 сакавіка).
Пры павелічэнні пасажырапатоку Беларуская чыгунка разгледзіць магчымасць далейшага прызначэння дадатковых цягнікоў.
Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год