З 17 cакавіка 2013 змяняецца расклад руху дызель-цягніка Бабруйск–Асіповічы–Мінск
15 сакавіка 2013
З 17 сакавіка і далей па нядзелях цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа № 6509/7303 будзе курсіраваць па новым графіку. З Бабруйска ён будзе адпраўляцца ў 20 гадзін 23 хвіліны, прыбыццё ў Асіповічы ў 21 гадзіну 27 хвілін, адпраўленне з Асіповічаў ў 22 гадзіны 00 хвілін, прыбыццё ў Мінск у 23 гадзіны 48 хвілін.
Змены ў раскладзе руху абумоўлены работамі па рэканструкцыі чыгуначнай інфраструктуры.
Беларуская чыгунка спадзяецца, што пасажыры паставяцца да зменаў у раскладзе з разуменнем і скарэктуюць свае паездкі з улікам новага графіка.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год