Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўкараніла паслугу электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў праз Інтэрнэт на цягнік Мінск–Рыга

26 красавіка 2013

Беларуская чыгунка ўкараніла паслугу электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў праз Інтэрнэт на міжнародны цягнік №87/88 Мінск–Рыга. Зараз пасажырам, якія здзейснілі анлайн-куплю праязных дакументаў на дадзены цягнік, можна не афармляць іх у білетнай касе.

Рэалізацыя гэтага праекта з'яўляецца чарговым этапам мэтанакіраванай працы беларускай магістралі па развіцці інфармацыйных тэхналогій продажу праязных дакументаў, паляпшэнню якасці паслуг.

Неабходна адзначыць, што пасадка пасажыраў, якія аплацілі білеты на цягнік Мінск–Рыга з электроннай рэгістрацыяй, ажыццяўляецца толькі пры прад'яўленні дакумента, з выкарыстаннем якога была праведзенна электронная рэгістрацыя. Праязныя дакументы на дадзены цягнік, набытыя з паслугай электроннай рэгістрацыі, нельга перааформіць (напрыклад, змяніць нумар цягніка). Яны таксама не падлягаюць вяртанню ў тым выпадку, калі да адпраўлення цягніка засталося меней адной гадзіны.

 

У цэлым, электронная рэгістрацыя на цягнік Мінск–Рыга і адмова ад яе выконваюцца ў адпаведнасці з правіламі і тэхналогіямі працы вэб-сістэм, зацверджанымі чыгункамі Беларусі і Латвіі. Таму перад набыццём праязных дакументаў праз Інтэрнэт прапануем пасажырам уважліва вывучыць правілы і асаблівасці афармлення заказу.

Нагадваем, чыгуначныя зносiны паміж Беларуссю і Латвіяй былi адноўлены на парытэтнай аснове з Латвійскай чыгункай летам 2011 года. Цяпер цягнік у гэтым кірунку курсiруе штодня.

Сёння паслуга электроннай рэгістрацыі таксама даступная пры набыцці білетаў на ўсе цягнікі, якія курсiруюць у межах Беларусі, і на 16 пар міжнародных цягнікоў у зносінах Беларусь–Расія. Набыць праязныя дакументы праз Інтэрнэт з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі можна на сайце Беларускай чыгункі www. poezd.rw.by.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год