Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка павялічыла ў сакавіку продаж білетаў праз Інтэрнэт з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі на 41%

10 красавіка 2013

Беларуская чыгунка ўносіць свой уклад у развіццё ў краіне сістэмы безнаяўных разлікаў. Паслугі, якія сёння магістраль дае па продаж білетаў праз Інтэрнэт, а таксама праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання, карыстаюцца ўсё большай папулярнасцю ў пасажыраў.

У сакавіку бягучага года праз анлайн-сістэму продажу праязных дакументаў Беларускай чыгункі было аплачана 32,7 тыс. білетаў на цягнікі, што перавысіла ўзровень лютага на 33%. У тым ліку 19,7 тыс. праязных дакументаў праз Інтэрнэт у мінулым месяцы было набыта з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе не афармляць празны дакумент у білетнай касе (рост на 41% да ўзроўню лютага).

 

У 2012 годзе Беларуская чыгунка з мэтай павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў правяла цэлы шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё анлайн-сістэмы продажу праязных дакументаў. Акрамя паслугі электроннай рэгістрацыі пасажырам была дадзена магчымасць аплачваць білеты праз Інтэрнэт з дапамогай картак усіх банкаў нашай краіны, якія робяць паслугу «Інтэрнэт-банкінг», а таксама з дапамогай сістэм электронных грошай Easy Pay і WebMoney.

У выніку набыццё білетаў у рэжыме онлайн станавілася ўсё больш папулярным. На працягу мінулага года колькасць аплачаных праз Інтэрнэт білетаў ўзрасла амаль у 20 разоў. Калі ў студзені 2012 года праз Інтэрнэт было набыта 1,4 тыс. праязных дакументаў, то ў снежні — ужо 26,5 тыс. праязных дакументаў.

Звяртаем увагу на тое, што паслугай электроннай рэгістрацыі можна скарыстацца пры куплі білетаў на ўсе цягнікі, якія курсiруюць ў межах тэрыторыі Беларусі, а таксама на 16 пар міжнародных цягнікоў у зносінах з Расіяй.

Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам перад набыццём праязных дакументаў праз Інтэрнэт ўважліва вывучыць правілы і асаблівасці афармлення заказу, размешчаныя на сайце www.poezd.rw.by. Тут таксама прадстаўлена відэапрэзентацыя, якая пакрокава дэманструе працэс афармлення білетаў з электроннай рэгістрацыяй.

 


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

.

Да спісу навін за 2013 год