Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка працягвае працу па забеспячэнні перавозак пасажыраў у перыяд майскіх свят. Дадаткова назначаны шэраг цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа

29 красавіка 2013

З 30 красавіка па 14 мая будуць штодня курсіраваць дадатковыя электрацягнікі на ўчастку Мінск–Пухавічы–Талька. Назначаны цягнік №6910/6913 Мінск–Пухавічы (час адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі — 8.14, прыбыццё ў Пухавічы — 09.48). У зваротным кірунку ён адправіцца з Пухавічаў у 10.48 і прыбудзе ў сталіцу ў 12.09. Дадатковы цягнік №6912/6919 Мінск–Талька адправіцца з Мінска ў 09.52 і прыбудзе ў Тальку ў 11.44. Час яго адпраўлення ў зваротным кірунку — 12.40, прыбыццё ў Мінск — 14.29.

Акрамя таго, з 30 красавіка і да 25 мая ў штодзённы зварот назначаны цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа №6907 Пухавічы–Мінск. Ён будзе адпраўляцца з Пухавічаў у 06.00 і прыбываць на станцыю Інстытут Культуры ў 07.29, рухаючыся праз станцыі Мінск-Сартавальны і Памыслішча.

Звяртаем увагу пасажыраў на тое, што ў сувязі з назначэннем дадатковых цягнікоў на дадзеных участках будзе зменены расклад руху наступных цягнікоў: №6914 Мінск–Асіповічы–Бабруйск, №6915 Бабруйск–Мінск, №637 Гомель–Мінск, №6906 Інстытут Культуры–Асіповічы, №6909 Пухавічы–Мінск, №6911 Асіповічы–Мінск.

Таксама назначаны і будуць курсіраваць да ўводу новага графіка цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа №6711/6712 Мінск (Інстытут Культуры)–Стаўбцы, №6717/6718 Мінск (Інстытут Культуры)–Стаўбцы і №6682/6681 Маладзечна–Параф'янаў, якія будуць хадзіць па суботах і нядзелях.

На 30 красавіка, а таксама 8 і 13 мая назначаны дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа №6777/6778 Мінск-Пасажырскі–Алехновічы–Мінск-Пасажырскі, №6775/6776 Мінск-Пасажырскі–Уша–Мінск-Паўночны, №6780 Алехновычы–Мінск-Пасажырскі, №6719/6720 Інстытут Культуры–Стаўбцы–Інстытут Культуры. Цягнікі №6823/6311–6312 Мінск–Баранавічы–Брэст, якія рэгулярна курсіруюць па пятніцах, таксама будуць курсіраваць 8, 10 і 13 мая.

У дні маскіх свят па Беларускай чыгунцы будуць курсіраваць і іншыя дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе іх руху можна атрымаць у чыгуначных касах і па тэлефонах даведкавых службаў.

Нагадаем, у дні маскіх свят па Беларускай чыгунцы будзе курсіраваць 100 дадатковых цягнікоў у міжнародных зносінах i 52 — у міжрэгіянальных.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

 

Да спісу навін за 2013 год