Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка адкрыла рух электрацягнiкоў рэгiянальных лiнiй на участку Мiнск–Бабруйск

05 красавіка 2013

Сёння ў Бабруйску адбылася святочная цырымония сдачы ў эксплуатацыю электрыфiкаванага участка АсiповiчыБабруйск i адкрыцця руху электрацягнiкоў рэгiанальных лiнiй ад Мiнска да Бабруйска.

У мерапрыемстве прянялi ўдзел мiнiстр таранспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь Анатоль Сiвак, намеснiк старшынi Магiлёўскага Аблвыканкама Анатоль Чорны, начальнiк Беларускай чыгункi Ўладзiмiр Марозаў, вiцэ-прэзiдэнт Кiтайскай кампанii па экспарце i iмпарце электраабсталявання (CUEC) Юй Шэнгжы ды іншыя афiцыйныя асобы, а таксама беларускiя i кiтайскiя будаўнiкi, работнiкi i ветэраны магiстралi.

Сёння ўпершыню не перрон чыгуначнага вакзала ў Бабруйску прыбыў сучасны цягнiк рэгiянальных лiнiй бiзнес-класа. Дзякуючы электрафiкацыi жыхары Бабруйска змогуць штодзённа без перасадак дабiрацца да сталiцы I назад на электрацягнiках. Па гэтым маршруце будуць курсiраваць электрацягнiкi рэгiянальных лiнiй бiзнес-класаэканом-класса.

 

Як падкрэслiў начальнiк Беларускай чыгункi Ўладзiмiр Марозаў, рэалiзацыi праекта папярэднiчаў вялiкi аб'ём работ, якiя Беларуская чыгунка прявяла па стварэннi неабходнай iнфраструктуры. Сумесна з кiтайскiм партнёрамi выкананы мантаж кантактнай сеткі. Ён расказаў аб далейшых планах па электрыфікацыі ўчасткаў магістралі і падкрэсліў важнасць пераводу на электрацягу руху як пасажырскіх, так і грузавых цягнікоў.

Па словах Уладзіміра Марозава, электрыфікацыі належыць асаблівая роля ў павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларускай чыгункі. Таму на далейшую перспектыву беларуская магістраль ставіць перад сабой задачу электрыфікаваць да 200 км чыгуначных ліній штогод.

«Аб неабходнасці актыўнай працы ў гэтым напрамку кажуць лічбы, — сказаў начальнік Беларускай чыгункі. — Электрыфікацыя — гэта 25% скарачэння эксплуатацыйных выдаткаў, 15% скарачэння паліўна-энергетычных рэсурсаў, гэта экалагічнае становішча, хуткасць руху цягнікоў, камфорт, упэўненасць і надзейнасць».

Неабходнасць актывізацыі работ па электрыфікацыі падкрэсліў і міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак. Паводле яго слоў, у гэтым — залог поспеху чыгуначнага транспарту. «Сёння чыгуначнікі зрабілі вельмі важны крок — пачата рэальная мадэрнізацыя інфраструктуры», — адзначыў міністр.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год