Беларуская чыгунка часова прыпыніла продаж білетаў на цягнікі ў зносінах з Украінай адпраўленнем з 30 сакавіка
15 лютага 2013
У сувязі з афіцыйнай інфармацыяй Адміністрацыі чыгунак Украіны аб часовым прыпыненні продажу праязных дакументаў на пасажырскія цягнікі, у тым ліку міжнародныя, Беларуская чыгунка прыпыніла рэалізацыю праязных дакументаў на цягнікі ў зносінах з Украінай адпраўленнем з 30 сакавіка.
Гэта выклікана тым, што ва Украіне пакуль не прынята канчатковае рашэнне аб пераходзе ў сакавіку на летні час і можа паўстаць неабходнасць карэкціроўкі раскладу міжнародных цягнікоў.
У цяперашні час нельга набыць білеты на цягнікі адпраўленнем з 30 сакавіка ў прамых зносінах з Украінай, а таксама на некаторыя саставы, якія будуць курсаваць з 29 сакавіка па Беларускай чыгунцы транзітам праз Украіну ў Расiю.
Пасля таго як украінскі бок прыме рашэнне аб пераходзе на летні час, продаж білетаў адновіцца.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год