Беларуская чыгунка прызначыла на 14 лютага дадатковы цягнік для дастаўкі ў Гродна балельшчыкаў на матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы БАТЭ–«Фенербахчэ»
07 лютага 2013
Беларуская чыгунка прызначыла на 14 лютага дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній № 627/628 для дастаўкі ў Гродна заўзятараў на матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы, у якім сустрэнуцца барысаўскі БАТЭ і стамбульскі «Фенербахчэ».
Час адпраўлення цягніка са станцыі Мінск-Пасажырскі — 12.34, прыбыцця ў Гродна — 19.11. У адваротным кірунку цягнік адправіцца 15 лютага ў 0.10 і прыбудзе ў сталіцу ў 6.48.
Састаў будзе сфарміраваны з 10 плацкартных і 1 купэйнага вагона і зможа перавезці больш за 500 балельшчыкаў.
Усе білеты на дадатковы цягнік № 627/628 выкупляе футбольны клуб «БАТЭ».
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год