14 лютага Беларуская чыгунка адкрыла новы зал пагранічнага і мытнага кантролю на Гродзенскім чыгуначным вакзале
14 лютага 2013
Будаўніцтва новага зала — гэта частка комплекснай рэканструкцыі Гродзенскага чыгуначнага вакзала.
У цэлым рэканструкцыю Гродзенскага вакзала плануецца завяршыць у другім квартале 2013 года.
Новы зал мытнага і пагранічнага кантролю еўрапейскага ўзроўню дазволіць абслугоўваць большую колькасць пасажыраў і забяспечыць больш зручную для гасцей і выязджаючых за мяжу працэдуру мытнага і памежнага афармлення.
У зале ўстаноўлены новыя сістэмы сувязі і відэаназірання, лакальная вылічальная сетка, пажарная і ахоўная сігналізацыя.
Для ацяплення і асвятлення будынка ужытыя тэхналогіі, якія дазволяць эканоміць цяпло і электрычную энергію.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год