Беларуская чыгунка плануе ўкараніць электронны праязны ў зносінах з Расіяй з 5 сакавіка
08 лютага 2013
Беларуская чыгунка плануе з 5 сакавіка ў рэжыме доследнай эксплуатацыі ўкараніць паслугу электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў праз Інтэрнэт на цягнікі міжнародных ліній, якія курсуюць ў зносінах з Расіяй.
На сённяшні дзень дасягнута адпаведная дамоўленасць з ААТ «РЖД». Пералік цягнікоў, білеты на якія можна будзе купіць пры дапамозе электроннай рэгістрацыі, будзе размешчаны на карпаратыўным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by.
Акрамя таго, з 5 лютага беларуская магістраль пашырыла прымяненне паслугі электроннай рэгістрацыі для праезду на ўсіх цягніках, якія курсуюць ў межах тэрыторыі Беларусі. З гэтай даты таксама спрошчаны парадак пасадкі ў цягнікі пасажыраў з электроннай рэгістрацыяй. У тым ліку спрошчаны парадак зверкі асабістых дадзеных пасажыра, які прайшоў электронную рэгістрацыю, які павінен толькі прад'явіць правадніку дакумент, які сведчыць яго асобу. Праваднік робiць зверку прозвішча пасажыра з інфармацыяй у ведамасці, і пры іх супадзенні пасажыр дапускаецца ў вагон. Да ўступлення ў сілу новага парадку праваднiк быў абавязаны звяраць не толькі прозвішча, але і нумар дакумента, зазначанага пры электроннай рэгістрацыі.
Таксама, згодна з новым парадкам работы, пасажыр, які аплаціў некалькі праязных дакументаў (да 4) на сваё прозвішча, пры праездзе па тэрыторыі Беларусі можа ехаць як адзін, так і з пасажырамі, рэквізіты якіх не пазначаныя ў ведамасці па колькасці аплачаных праязных дакументаў. Але пры гэтым ён павінен асабіста здзяйсняць паездку разам з астатнімі трыма пасажырамі.
Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам перад набыццём праязных дакументаў праз Інтэрнэт ўважліва вывучыць правілы і асаблівасці афармлення заказу, размешчаныя на сайце www.poezd.rw.by. Тут таксама прадстаўлена відэапрэзентацыя, якая пакрокава дэманструе працэс афармлення білетаў з электроннай рэгістрацыяй.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год