Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка з 5 сакавіка ўкараняе паслугу электроннай рэгістрацыі пры куплі праз Інтэрнэт білетаў на 16 пар міжнародных цягнікоў у зносінах з Расіяй

22 лютага 2013

Беларуская чыгунка ў рэжыме доследнай эксплуатацыі ўкараняе паслугу электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў праз Інтэрнэт на большасць міжнародных цягнікоў, якія курсуюць ў зносінах з Расіяй.

З 5 сакавіка з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе не афармляць праязныя дакументы ў білетнай касе, на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by можна будзе набыць білеты на 16 пар цягнікоў. Гэта цягнікі: № 2/1 Мінск–Масква, № 4/3 Мінск–Масква, № 8/7 Брэст–Масква, № 12/11 Мінск–Масква, № 18/17 Ніца–Масква (прычапныя вагоны Брэст-Масква), № 24/23 Парыж–Масква (прычапныя вагоны Брэст–Масква), № 36/35 Брэст–Санкт-Пецярбург, № 39/40 Полацк–Масква, № 52/51 Мінск–Санкт-Пецярбург, № 56/55 Гомель–Магілёў–Масква (уключаючы прычапныя групы вагонаў Салігорск–Масква), № 78/77 Гродна–Масква, № 114/113 Брэст–Новасібірск (за выключэннем бесперасадачнага вагона Брэст–Сургут), 510/509 Брэст–Масква, 516/515 Брэст–Масква , 538/537 Брэст–Масква, 552/551 Брэст–Масква.

 

Неабходна адзначыць, што білеты на дадзеныя цягнікi, набытыя з паслугай электроннай рэгістрацыі, нельга перааформіць (напрыклад, змяніць нумар цягніка). Яны таксама не падлягаюць вяртанню ў тым выпадку, калі да адпраўлення цягніка засталося менш за адну гадзіну. Акрамя таго, пасадка пасажыраў на названыя міжнародныя цягнікі з электроннай рэгістрацыяй будзе ажыццяўляцца толькі пры прад'яўленні дакумента, якi засведчвае асобу, вызначанага пры правядзенні электроннай рэгістрацыі.

У цэлым, электронная рэгістрацыя на міжнародныя цягнікі і адмова на яе выконваюцца ў адпаведнасці з правіламі і тэхналогіямі працы вэб-сістэм, зацверджанымі чыгункамі Беларусі і Расіі. Таму перад набыццём праязных дакументаў праз Інтэрнэт рэкамендуем пасажырам ўважліва вывучыць правілы і асаблівасці афармлення заказу.

Нагадваем, з 5 лютага бягучага года беларуская магістраль пашырыла прымяненне паслугі электроннай рэгістрацыі для праезду на ўсіх цягніках, якія курсуюць ў межах тэрыторыі Беларусі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год