Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка аднаўляе продаж білетаў на цягнікі ў зносінах з Украінай адпраўленнем з 30 сакавіка

21 лютага 2013

У сувязі з тым, што чыгункі Украіны пачалі рэалізацыю білетаў на цягнікі з улікам пераходу краіны з 31 сакавіка на летні час, з сённяшняга дня Беларуская чыгунка таксама аднавіла продаж білетаў на шэраг цягнікоў у зносінах з Украінай.

З 21 лютага з улікам прапрацаванага раскладу руху міжнародных цягнікоў адкрыты продаж білетаў на наступныя цягнікі: № 86/85 Мінск-Кіеў, № 100/99 Мінск–Сімферопаль, № 94/93 Мінск–Адэса, № 302/301 Мінск–Адлер, № 356/355 Мінск–Кіславодск, № 390/389 Мінск–Анапа, № 393/394 Полацк–Сімферопаль, № 371/372 Мінск–Чарнаўцы.

 

У цяперашні час працягваецца актыўная прапрацоўка раскладу руху міжнародных цягнікоў. Беларуская чыгунка будзе інфармаваць пасажыраў аб аднаўленні продажу на іншыя міжнародныя цягнікі, якія курсуюць ў зносінах з Украінай.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

 

Тэгі: летні час
Да спісу навін за 2013 год