Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Час руху цягнікоў ад Мінска да Вільнюса плануецца скараціць да 2 гадзін 30 хвілін

01 лютага 2013

План-графік рэалізацыі праекта арганізацыі хуткасных чыгуначных пасажырскіх зносін паміж Мінскам і Вільнюсам 31 студзеня 2013 абмеркавалі ў Мінску на сумесным пасяджэнні рабочых груп прадстаўнікоў Беларускай і Літоўскай чыгунак.

Плануецца, што з уводам новага графіка руху цягнікоў на 2013/2014 год час у шляху паміж беларускай і літоўскай сталіцамі скароціцца да 2 гадзін 30 хвілін. Зараз на цягніках № 15/16 і № 37/38 з Мінска да Вільнюса і наадварот можна дабрацца за 3 гадзіны.

 

Скарачэнне часу ў шляху паміж Мінскам і Вільнюсам да 2 гадзін 30 хвілін — гэта II этап праекта «Арганізацыя хуткасных чыгуначных пасажырскіх зносін паміж Мінскам і Вільнюсам». Нагадаем, I этап гэтага праекта быў рэалізаваны ў 2011 годзе. Час у шляху паміж двума сталіцамі быў скарочаны з 4 да 3 гадзін, а гэта ў сваю чаргу стала адной з прычын павелічэння папулярнасці гэтага чыгуначнага маршруту ў пасажыраў.

За 2012 цягнікамі № 15/16 і № 37/38, а таксама дадатковым цягніком 201/202 (ён уведзены з 22.12.2012 года і будзе курсаваць па суботах і нядзелях да ўводу новага графіка руху цягнікоў на 2013/2014 гады) ў зносінах Мінск–Вільнюс перавезена 269 379 пасажыраў.

Зыходзячы з тэндэнцыі павелічэння пасажырапатоку і ў мэтах забеспячэння ўсіх патрэб пасажыраў, Беларуская чыгунка таксама прапрацоўвае пытанне аб набыцці новага рухомага саставу і арганізацыі правядзення мытнага і памежнага кантролю ў дарозе.

У цэлым праект арганізацыі хуткасных пасажырскiх зносiн Мінск–Вільнюс–Мінск разлічаны да 2015 года. Плануецца, што вынікам яго рэалізацыі стане скарачэнне часу руху цягнікоў да 2 гадзін.

На думку беларускіх і літоўскіх чыгуначнікаў, ажыццяўленне гэтага праекта ўзмоцніць канкурэнтаздольнасць чыгуначных перавозак і будзе садзейнічаць павелічэнню пасажырапатоку.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год