Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў бліжэйшы час плануе адкрыць новы зал пагранічнага і мытнага кантролю на Гродзенскім чыгуначным вакзале

13 лютага 2013

Будаўніцтва новага зала — гэта частка комплекснай рэканструкцыі Гродзенскага чыгуначнага вакзала. Рэканструкцыя прадугледжвае прымяненне тэхналогій і матэрыялаў, якія забяспечаць максімум камфорту як для пасажыраў, якія перасякаюць мяжу, так і для работнікаў пагранічнай і мытнай службаў.

Новы зал мытнага і пагранічнага кантролю еўрапейскага класа дазволіць абслугоўваць большую колькасць пасажыраў і забяспечыць больш зручную для гасцей і выязджаючых за мяжу працэдуру мытнага і пагранічнага афармлення.

 

У зале ўстаноўлены новыя сістэмы сувязі і відэаназірання, лакальная вылічальная сетка, пажарная і ахоўная сігналізацыя. Акрамя таго, як чакаецца, будуць размешчаны спецыяльныя стэнды з інфармацыяй аб правілах і заканадаўчых актах, якія рэгламентуюць працу памежных пераходаў і іншая карысная для пасажыраў інфармацыя.

Для ацяплення і асвятлення будынка прямяняюцца тэхналогіі, якія дазволяць эканоміць цяпло і электрычную энергію. Акрамя таго, у перспектыве на будынку вакзала плануецца ўсталяваць геліевыя ўстаноўкі для гарачага водазабеспячэння. У міжацяпляльны перыяд гэта дазволіць цалкам адключаць будынак вакзала ад гарадскіх крыніц цеплавой энергіі.

У цэлым рэканструкцыю Гродзенскага вакзала, плануецца завяршыць у другім квартале 2013 года.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2013 год