Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

Карпаратыўныя навіны

Студзень

  • 29 студзеня на тэхніка-эканамічным савеце ў Мінску намецілі перспектыўныя напрамкі развіцця чыгуначнай галіны на 2021 год і наступны пяцігадовы перыяд
    29 студзеня 2021
    29 студзеня на тэхніка-эканамічным савеце ў Мінску намецілі перспектыўныя напрамкі развіцця чыгуначнай галіны на 2021 год і наступны пяцігадовы перыяд

    Вынікі работы Беларускай чыгункі ў 2020 годзе і за мінулую пяцігодку, а таксама задачы і перспектыўныя напрамкі развіцця чыгуначнай галіны на 2021–2025 гады былі разгледжаны 29 студзеня на выніковым пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета БЧ, якое адбылося ва Упраўленні Беларускай чыгункі.

    У мерапрыемстве прыняў удзел Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Аўраменка, кіраўнікі і прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, службаў і арганізацый Беларускай чыгункі, а таксама галіновай прафсаюзнай арганізацыі.

    Асноўныя задачы, напрамкі і перспектывы развіцця Беларускай чыгункі ў 2021 годзе і на наступны пяцігадовы перыяд, а таксама вынікі дзейнасці беларускай магістралі ў 2016–2020 гадах былі агучаны ў дакладзе Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава.


    Чытаць далей…
  • 27 студзеня 2021
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі рацыяналізатарскай і вынаходніцкай дзейнасці ў 2020 годзе

    У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі ў 2020 годзе было ўкаранёна 462 рацыяналізатарскіх прапановы. У выніку іх выкарыстання атрыманы эканамічны эфект у памеры 3964,34 тыс. рублёў. У распрацоўках і ўкараненні рацыяналізатарскіх прапаноў прынялі ўдзел амаль 700 наватараў Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 27 студзеня 2021
    Беларуская чыгунка інфармуе

    26 студзеня ў 15:30 на 283 кіламетры перагона Ганцавічы-Рэйтанаў участка Лунінец-Баранавічы (Ляхавіцкі раён) на рэгуляваным без дзяжурнага работніка чыгуначным пераездзе пры спраўнай светлавой і гукавой сігналізацыі адбылося сутыкненне грузавога цягніка з грузавым аўтамабілем «Івека».

    Чытаць далей…
  • 26 студзеня на Беларускай чыгунцы пачаліся вопытныя паездкі новага электрацягніка міжрэгіянальных ліній (ЭПМ)
    26 студзеня 2021
    26 студзеня на Беларускай чыгунцы пачаліся вопытныя паездкі новага электрацягніка міжрэгіянальных ліній (ЭПМ)

    Беларуская чыгунка сумесна з кампаніяй «Штадлер Мінск» прыступіла да вопытных выпрабаваннях першага пяцівагоннага электрацягніка міжрэгіянальных ліній бізнес-класа (ЭПМ).

    Кантракт на пастаўку 10 сучасных пяцівагонных электрацягнікоў серыі ЭПМ паміж Беларускай чыгункай і кампаніяй ЗАТ «Штадлер Мінск» быў падпісаны ў студзені 2019 года. Пастаўка першых трох цягнікоў на БЧ запланавана ў трэцім квартале бягучага года. Дадзеныя цягнікі плануецца эксплуатаваць на найбольш запатрабаваных у пасажыраў электрыфікаваных участках Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 22 студзеня 2021
    Санаторыі і аздараўленчыя цэнтры Беларускай чыгункі ў 2020 годзе прынялі больш за 14,5 тысяч чалавек

    На працягу 2020 года ў здраўніцах Беларускай чыгункі аздаравілась 14 566 чалавек, з якіх амаль 11 тысяч - гэта чыгуначнікі. Акрамя гэтага ў кабінетах ультрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі было праведзена больш за 19 тысяч медыцынскіх абследаванняў работнікаў магістралі, у тым ліку звязаных з забеспячэннем бяспекі руху цягнікоў.

    У 2020 годзе аздараўленчы працэс быў арганізаваны з захаваннем неабходных мер па папярэджанні распаўсюджвання рэспіраторных вірусных інфекцый.

    У мэтах умацавання і захавання здароўя чыгуначнікаў у 2020 годзе ў аздараўленчых установах БЧ цэнтралізавана былі распрацаваны і ўкаранёны Комплексныя медыцынскія праграмы рэабілітацыі пацыентаў пасля перанесенай пнеўманіі, выкліканай каронавіруснай інфекцыяй COVID 19. Дадзеныя праграмы складаюцца з медыцынскіх працэдур, накіраваных на аднаўленне функцыі лёгкіх, нармалізацыю дыхальных аб'ёмаў , прафілактыку развіцця лёгачнага фіброзу, паляпшэнне якасці крыві, умацаванне імунітэту, павышэнне супраціўляльнасці і цягавітасці арганізма, зніжэнне рызык паўторных захворванняў і ўскладненняў.

    Чытаць далей…
  • 21 студзеня 2021
    Беларуская чыгунка заклікае вадзіцеляў строга выконваць правілы дарожнага руху на пераездах

    На працягу апошняга тыдня ў Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях адбылося 4 дарожна-транспартных здарэння пры перасячэнні кіроўцамі чыгуначных пуцей. Вінаватымі ДТЗ на пераездах сталі кіроўцы як легкавых, так і грузавых аўтамабіляў. Ва ўсіх выпадках прычынай здарэнняў стала грубае парушэнне правілаў дарожнага руху. Машыны пашкодзілі абсталяванне пераездаў – святлафоры і апоры вонкавага асвятлення, што стварыла пагрозу бяспецы руху цягнікоў і прывяло да парушэння графіка руху. Вадзіцелі, пешаходы і работнікі Беларускай чыгункі не пацярпелі, аднак БЧ быў нанесены матэрыяльны ўрон.

    Чытаць далей…
  • 16 студзеня 2021
    Больш чым 3,7 мільёна пасажыраў скарысталіся тэрміналамі самаабслугоўвання Беларускай чыгункі ў 2020 годзе

    Дадзены канал продажаў карыстаецца ўзрастаючым попытам у пасажыраў. Зараз у сярэднім тэрміналамі самаабслугоўвання штомесяц карыстаецца каля 310 тысяч пасажыраў БЧ. Найбольшая колькасць білетаў была аформлена праз тэрміналы ў перыяд з чэрвеня па кастрычнік. Пры гэтым пік «папулярнасці» тэрміналаў самаабслугоўвання прыйшоўся на снежань. У апошні месяц 2020 года імі скарыстаўся амаль кожны дзесяты пасажыр цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній.

    Нагадаем, упершыню паслуга продажу праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання была ўведзена ў 2012 годзе на станцыі Мінск-Пасажырскі. За першы год работы з іх дапамогай было набыта 44,1 тысяч білетаў. Штогод сетка прылад самаабслугоўвання павялічвалася, паляпшалася якасць іх работы, укараняліся новыя опцыі, што адбівалася на росце аб'ёмаў продажаў і павышэнні цікавасці пасажыраў да новай тэхналогіі.

    Пераломным момантам стала ўкараненне ў сярэдзіне 2019 года на БЧ тэрміналаў самаабслугоўвання новага тыпу - з магчымасцю прыёму аплаты наяўнымі грошамі і выдачы рэшты, а таксама з выкарыстаннем плацежных картак банкаў рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь. На прыладах новага тыпу можна аформіць білеты на 3 мовах - беларускай, рускай і англійскай.

    Чытаць далей…
  • Больш за 15 тысяч пасажыраў за першы месяц перавезлі новыя цягнікі ў зносінах Мінск–Магілёў і Мінск–Пінск
    15 студзеня 2021
    Больш за 15 тысяч пасажыраў за першы месяц перавезлі новыя цягнікі ў зносінах Мінск–Магілёў і Мінск–Пінск

    З 13 снежня 2020 года ў зносінах Мінск–Магілёў штодня курсуюць тры пары цягнікоў ДП6 міжрэгіянальных ліній бізнес-класа. Час у шляху – менш за 3 гадзін (ад 2 ч 44 мін да 2 ч 52 мін). На маршруце паміж Мінскам і Магілёвам прадугледжаны прыпынкі па станцыях Асіповічы, Ялізава і Нясята.

    Таксама першы месяц прайшоў з пачатку курсіравання новага цягніка рэгіянальных ліній бізнес-класа па маршруце Мінск–Пінск. Перавозкі ажыццяўляюцца па пятніцах і нядзелях сучаснымі дызель-цягнікамі ДП3. Час у шляху – 4 ч 02 мін і 4 ч 04 мін – з прыпынкамі па станцыях Баранавічы-Палескія, Ляхавічы, Ганцавічы і Лунінец.

    Чытаць далей…
  • 14 студзеня 2021
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

    Акцыя «Дзеці і бяспека» адбывалася пад час зімовых школьных канікул. З 21 снежня 2020 года па 10 студзеня 2021 года работнікамі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі арганізаваны рэйды. Асаблівая ўвага надавалася дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармавалі аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, была праведзена тлумачальна-прафілактычная работа ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка ў дні навагодніх і калядных святаў перавезла больш 392 тысяч пасажыраў
    14 студзеня 2021
    Беларуская чыгунка ў дні навагодніх і калядных святаў перавезла больш 392 тысяч пасажыраў

    Перавозкі ажыццяўляліся цягнікамі рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній. Найбольш запатрабаванымі сталі маршруты Мінск-Гомель, Мінск-Брэст і Мінск-Віцебск.

    Нагадаем, на час навагодніх і калядных святаў было прызначана больш за 100 дадатковых цягнікоў.

    Чытаць далей…
  • У 1,7 разы выраслі экспартныя перавозкі ў кантэйнерах прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Кітай
    12 студзеня 2021
    У 1,7 разы выраслі экспартныя перавозкі ў кантэйнерах прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Кітай

    Экспартныя перавозкі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Кітай у кантэйнерах за 2020 г. выраслі ў 1,7 разы і склалі больш за 22 тыс. кантэйнераў ДФЭ. Забяспечана прадастаўленне поўнага комплексу транспартна-лагістычных паслуг, устаноўлены кантакты і партнёрскія адносіны з 15 кітайскімі правінцыямі. Гэта дазваляе арганізаваць дастаўку беларускай прадукцыі, як да чыгуначных станцый, так і далей аўтатранспартам у любой пункт Кітая, уключаючы паслугу «апошняй мілі». Комплексную паслугу арганізацыі перавозак экспартных грузаў прадастаўляе дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Больш за 1 мільёна кантэйнераў перавезла Беларуская чыгунка ў 2020 годзе
    12 студзеня 2021
    Больш за 1 мільёна кантэйнераў перавезла Беларуская чыгунка ў 2020 годзе

    Па выніках работы ў 2020 годзе па БЧ ва ўсіх відах зносін перавезена больш за 1 000 000 кантэйнераў ДФЭ. У адносінах да 2019 года аб'ём кантэйнерных перавозак вырас у 1,4 разы.

    Дынамічны рост аб'ёмаў кантэйнерных перавозак чыгуначным транспартам забяспечваецца на працягу апошніх гадоў. Для параўнання, у 2015 г. гэты сегмент перавозак складаў 254 тыс. кантэйнераў ДФЭ, а па выніках 2020 года яго аб'ём павялічаны ў 4 разы.

    Перспектыўным напрамкам развіцця кантэйнерных перавозак застаюцца перавозкі ў зносінах Кітай–Еўропа–Кітай, у рамках якога за 2020 г. па БЧ прайшло больш за 550 тыс. кантэйнераў ДФЭ (гэта ў 1,6 разы вышэй, чым у 2019 г.). Адзначым, што яшчэ ў 2011 годзе сухапутныя кантэйнерныя перавозкі ў зносінах Кітай–Еўропа–Кітай практычна не ажыццяўляліся.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка падвяла вынікі ўдзелу ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
    11 студзеня 2021
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі ўдзелу ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

    З 10 снежня 2020 года па 10 студзеня 2021 года прадстаўнікі арганізацый Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў наведалі каля 50 розных устаноў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі: дзіцячыя дамы, дашкольныя ўстановы, школы, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, пабывалі ў гасцях у шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.

    Чыгуначнікі прывезлі дзецям салодкія пачастункі і падарункі, а таксама арганізавалі для дзетвары свята з гульнямі, конкурсамі і музычнай праграмай, падрыхтаванай творчымі калектывамі культурна-спартыўных цэнтраў магістралі. У цэлым зарад святочнага настрою атрымалі 4 тысячы дзяцей.

    Чытаць далей…
  • Дзіцячая чыгунка завяршыла навагоднія перавозкі
    11 студзеня 2021
    Дзіцячая чыгунка завяршыла навагоднія перавозкі

    З 24 снежня па 7 студзеня «Навагодні экспрэс» дзіцячай чыгункі ім. К.С.Заслонава запрашаў у паездку ўсіх жадаючых. Гасцей у вагонах суправаджалі героі казак, а на станцыі Сасновы Бор для дзяцей і іх бацькоў было арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне «У снежным царстве, у марознай дзяржаве». Усяго за час зімовага сезона 2020/21 гадоў адбылося 32 выступлення артыстаў Мінскага палаца культуры і спорту чыгуначнікаў.

    За час зімовага сезону цягніка «малой Беларускай» перавезлі больш за 4000 чалавек. Другі год запар білеты на дзіцячую чыгунку можна было набыць не толькі ў касах, але і праз інтэрнэт. У гэтым сезоне з дапамогай сучасных тэхналогій быў рэалізаваны ўжо кожны трэці білет.

    Чытаць далей…
  • 06 студзеня 2021
    Беларуская чыгунка ў 2020 годзе адрамантавала больш за 260 кіламетраў пуці

    Пуць з'яўляецца адным з найважнейшых складальнікаў інфраструктуры чыгункі. У мінулым годзе на Беларускай чыгунцы выкананы рамонт 266,7 км пуці. Акрамя таго выкананы капітальны рамонт 20 чыгуначных мастоў.

    Па выніках мінулага года таксама выкладзена больш за 220 км бесстыкавых пуцей. Бесстыкавы пуць мае шэраг пераваг. Ён не толькі дазваляе паменшыць знос рэек і хадавых частак рухомага саставу, але і забяспечвае зніжэнне шумавога ўздзеяння чыгуначнага транспарту, а таксама дазваляе павысіць плыўнасць ходу, што станоўча ўплывае на камфорт пасажыраў.

    Для ўзмацнення верхняй будовы пуці і павелічэння хуткасцяў руху цягнікоў у 2020 годзе заменена 239 камплектаў стрэлачных пераводаў, з іх 204 камплекта на жалезабетонных брусах.

    Чытаць далей…
  • 04 студзеня 2021
    Пасажыры Беларускай чыгункі сталі часцей купляць білеты анлайн

    У снежні 2020 года ўдзельная вага продажу білетаў праз Інтэрнэт ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых на цягнікі з нумараванымі месцамі, склала 43,9%, што на 4,7% больш, чым у лістападзе 2020 года.

    Чытаць далей…