Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 15 тысяч пасажыраў за першы месяц перавезлі новыя цягнікі ў зносінах Мінск–Магілёў і Мінск–Пінск

15 студзеня 2021

З 13 снежня 2020 года ў зносінах Мінск–Магілёў штодня курсуюць тры пары цягнікоў ДП6 міжрэгіянальных ліній бізнес-класа. Час у шляху – менш за 3 гадзін (ад 2 ч 44 мін да 2 ч 52 мін). На маршруце паміж Мінскам і Магілёвам прадугледжаны прыпынкі па станцыях Асіповічы, Ялізава і Нясята.

Таксама першы месяц прайшоў з пачатку курсіравання новага цягніка рэгіянальных ліній бізнес-класа па маршруце Мінск–Пінск. Перавозкі ажыццяўляюцца па пятніцах і нядзелях сучаснымі дызель-цягнікамі ДП3. Час у шляху – 4 ч 02 мін і 4 ч 04 мін – з прыпынкамі па станцыях Баранавічы-Палескія, Ляхавічы, Ганцавічы і Лунінец.

За першы месяц пасля прызначэння дадзеныя цягнікі перавезлі больш за 15 тысяч пасажыраў. Новыя маршруты запатрабаваны ў пасажыраў. Перш за ўсё, за кошт прывабнага часу ў шляху, зручнага графіка і камфортных умоў праезду.

Новы рухомы састаў адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі руху і камфорту для пасажыраў. Прасторны салон, сістэма кандыцыянавання паветра, мяккія крэслы з індывідуальнымі рэгуляваннямі становішча спінкі крэсла і падлакотнікаў. Таксама для пасажыраў арганізаваны бясплатны доступ у інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi, а таксама да бартавога медыясервера з вялікім выбарам фільмаў. Усе месцы забяспечаны індывідуальнымі разеткамі для падзарадкі гаджэтаў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Тэгі: ДП6
Да спісу навін за 2021 год