Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка завяршыла навагоднія перавозкі

11 студзеня 2021

З 24 снежня па 7 студзеня «Навагодні экспрэс» дзіцячай чыгункі ім. К.С.Заслонава запрашаў у паездку ўсіх жадаючых. Гасцей у вагонах суправаджалі героі казак, а на станцыі Сасновы Бор для дзяцей і іх бацькоў было арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне «У снежным царстве, у марознай дзяржаве». Усяго за час зімовага сезона 2020/21 гадоў адбылося 32 выступлення артыстаў Мінскага палаца культуры і спорту чыгуначнікаў.

За час зімовага сезону цягніка «малой Беларускай» перавезлі больш за 4000 чалавек. Другі год запар білеты на дзіцячую чыгунку можна было набыць не толькі ў касах, але і праз інтэрнэт. У гэтым сезоне з дапамогай сучасных тэхналогій быў рэалізаваны ўжо кожны трэці білет.

З мэтай захавання здароўя юных пасажыраў, прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый, а таксама стварэння камфортных умоў праезду ў вагонах было прадугледжана рассаджванне з улікам сацыяльнай дыстанцыі і абавязковы масачны рэжым. Акрамя таго, на працягу дня праводзілася санітарная апрацоўка рухомага саставу.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год