Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У 1,7 разы выраслі экспартныя перавозкі ў кантэйнерах прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Кітай

12 студзеня 2021

Экспартныя перавозкі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Кітай у кантэйнерах за 2020 г. выраслі ў 1,7 разы і склалі больш за 22 тыс. кантэйнераў ДФЭ. Забяспечана прадастаўленне поўнага комплексу транспартна-лагістычных паслуг, устаноўлены кантакты і партнёрскія адносіны з 15 кітайскімі правінцыямі. Гэта дазваляе арганізаваць дастаўку беларускай прадукцыі, як да чыгуначных станцый, так і далей аўтатранспартам у любой пункт Кітая, уключаючы паслугу «апошняй мілі». Комплексную паслугу арганізацыі перавозак экспартных грузаў прадастаўляе дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» Беларускай чыгункі.

У 2021 г. Беларуская чыгунка працягне работу па стварэнні ўмоў, накіраваных на далейшае развіццё экспартных перавозак і прасоўванне беларускай прадукцыі на знешнія рынкі збыту чыгуначным транспартам.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год