Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Жнівень

  • 26 жніўня 2021
    БЧ сумесна з інвестплатформай Finstore.by выходзіць на рынак лічбавых токенізіраваных актываў

    Беларуская чыгунка – лідар нацыянальнай сістэмы перавозак – выйшла на рынак лічбавых токенізіраваных актываў, выпусціўшы токены на інвестыцыйнай платформе банка БелВЭБ Finstore.by.

    Аб'ём эмісіі токенаў – 5 млн USD. Намінал аднаго токена – 100 USD. Даходнасць для інвестараў складае 7,5% гадавых. Тэрмін абароту токенаў – 3 года. Пры гэтым маецца магчымасць датэрміновага выкупу ў аб'ёме 100% ад колькасці прададзеных токенаў кожныя паўгода, пачынаючы з 1 верасня 2022 года.

    Токены, як лічбавы фінансавы інструмент, адкрываюць магчымасць фізічным і юрыдычным асобам захаваць і гарантавана прымножыць свае зберажэнні, інвестуючы іх у адно з найбуйнейшых аб'яднанняў краіны. Беларуская чыгунка ўжо шмат гадоў захоўвае статус надзейнага эмітэнта даўгавых фінансавых інструментаў і, выпускаючы токены, прапануе ўсім жадаючым скарыстацца прывілеямі і прэферэнцыямі, якія прадстаўляюцца Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі».

    Чытаць далей…
  • 19 жніўня 2021
    23 жніўня 2021 года на Беларускай чыгунцы стартуе акцыя «Дзеці і бяспека»

    Напярэдадні навучальнага года, з 23 жніўня па 5 верасня 2021 года, Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека». Яе мэта – прыцягнуць увагу бацькоў і падлеткаў да праблемы няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту і прадухіліць іх.

    У перыяд правядзення акцыі будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем мер бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Таксама на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, правядуць тлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 18 жніўня 2021
    Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Беларускай чыгункі завяршаюць уборку ўраджаю збожжавых культур

    У складзе Беларускай чыгункі дзейнічаюць шэсць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў: «Рачкавічы»,«Свіцязь», «Радзежскае», «Авангард», «Выдрэя» і «Улішыцы-Агра».

    У цяперашні час убрана ўжо 88% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур або больш за 8,3 тыс. га, намалочана 30,7 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,9 ц/га. Сярэдняя ўраджайнасць па Рэспубліцы Беларусь у 2021 годзе складае 31 ц/га.

    Чытаць далей…
  • 18 жніўня 2021
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Кыргызстане

    Дэлегацыя БЧ на чале з Начальнікам Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым прыме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета (ЕМПС), якое пройдзе 19-20 жніўня 2021 года ў г. Чолпон-Ата (Кыргызская Рэспубліка).

    У перыяд правядзення ЕМПС кіраўнікамі чыгунак Беларусі, Расіі і Казахстана плануецца падпісанне Мемарандума аб садзейнічанні ўстойліваму развіццю транзітнага патэнцыялу і экалагічнай бяспекі чыгуначнага транспарту дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

    Палажэнні Мемарандума накіраваны на развіццё транспартна-лагістычнай сістэмы ЕАЭС, павелічэнне долі чыгунак дзяржаў – членаў ЕАЭС на глабальным рынку транспартна-лагістычных паслуг, развіццё еўразійскага інтэграцыйнага працэсу і ўмацаванне эканамічных сувязяў паміж Расійскай Федэрацыяй, Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан, павышэнне канкурэнтаздольнасці кантэйнерных перавозак па еўразійскіх транзітных чыгуначных маршрутах, у тым ліку ў зносінах Кітай – Еўропа – Кітай за кошт эфектыўнага функцыянавання Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі (АТ «ОТЛК ЕРА»).

    Чытаць далей…
  • За сем месяцаў 2021 года больш за 2,5 мільёнаў пасажыраў скарысталіся тэрміналамі самаабслугоўвання Беларускай чыгункі
    12 жніўня 2021
    За сем месяцаў 2021 года больш за 2,5 мільёнаў пасажыраў скарысталіся тэрміналамі самаабслугоўвання Беларускай чыгункі

    У студзені–ліпені 2021 года 2 538 107 чалавек набылі білеты на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній з дапамогай тэрміналаў самаабслугоўвання, што на 27% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Дадзены канал продажаў стаў папулярным і карыстаецца попытам у пасажыраў. Так, у ліпені 2021 года праязныя дакументы з дапамогай тэрміналаў самастойна аформілі звыш 576 тысяч чалавек – гэта на 54,8% больш, чым у ліпені 2020 года.

    Найбольш актыўна тэхналогіямі самаабслугоўвання карыстаюцца пасажыры ў гарадах Мінск, Магілёў, Гомель, Віцебск і Маладзечна. Тэрміналы па самастойным абслугоўванні пасажыраў сталі зручнай альтэрнатывай чыгуначных білетных кас.

    На Беларускай чыгунцы працягваецца работа па пашырэнні сеткі тэрміналаў самаабслугоўвання новага тыпу – з магчымасцю прыёму аплаты наяўнымі грашыма і выдачы здачы, а таксама з выкарыстаннем плацежных картак банкаў рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь. На прыладах новага тыпу можна аформіць білеты на 3 мовах – беларускай, рускай і англійскай.

    Чытаць далей…
  • 04 жніўня 2021
    Да 150-годдзя чыгуначных зносін Масква – Брэст Беларуская чыгунка праводзіць конкурс фатаграфій і малюнкаў сярод навучэнцаў чыгуначных каледжаў ў Брэсце і Оршы

    Конкурс фатаграфій і малюнкаў на тэму «Гісторыя і сучаснасць маршруту Масква – Брэст» праводзіцца на Беларускай чыгунцы ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 150-годдзя чыгуначных зносін Масква – Брэст, і аб′яўленага ў Рэспубліцы Беларусь Года народнага адзінства з мэтай далучэння навучэнцаў каледжаў да карпаратыўнай культуры чыгуначнікаў.

    Навучэнцы Брэсцкага і Аршанскага каледжаў – філіялаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» могуць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці ў двух намінацыях: «Лепшая фатаграфія» і «Лепшы малюнак».

    Чытаць далей…
  •  На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі размясцілі незвычайную выстаўку «Гістарычны багаж»
    04 жніўня 2021
    На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі размясцілі незвычайную выстаўку «Гістарычны багаж»

    Інтэрактыўная выстаўка «Гістарычны багаж» размясцілася ў зале чакання Конкорс на трэцім паверсе вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі.

    Экспазіцыя прысвечана гісторыі горада-героя Мінска, у тым ліку подзвігу жыхароў сталіцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выдатным асобам, помнікам архітэктуры, мемарыяльным комплексам, музеям і г. д. Праект рэалізуецца ў рамках Года народнага адзінства.

    Стэнды зроблены ў выглядзе прыадчыненага багажу, усярэдзіне якога размешчана гістарычная інфармацыя. Цэнтральнае месца экспазіцыі займае інтэрактыўны дысплей з картай мясцовасці. Тут жа можна пачуць відэарасказ і ўбачыць слайд-шоу з элементамі Інфаграфікі, якое складаецца з фатаграфій, у тым ліку архіўных. Можна выбраць па жаданні раздзелы і аб'екты, якія цікавяць і атрымаць пра іх гістарычную даведку.

    Чытаць далей…
  • Хуткасць, надзейнасць, камфорт. Сёння споўнілася 5 гадоў з моманту адкрыцця на Беларускай чыгунцы міжрэгіянальных пасажырскіх перавозак бізнес-класа электрацягнікамі ЭПМ па кірунку Гомель – Мінск
    03 жніўня 2021
    Хуткасць, надзейнасць, камфорт. Сёння споўнілася 5 гадоў з моманту адкрыцця на Беларускай чыгунцы міжрэгіянальных пасажырскіх перавозак бізнес-класа электрацягнікамі ЭПМ па кірунку Гомель – Мінск

    За 5 гадоў цягнікамі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПМ па маршруце Мінск – Гомель – Мінск перавезена больш за 1,8 млн пасажыраў. З пачатку 2021 года гэтымі цягнікамі скарысталіся каля 221 тысячы грамадзян, што на 51% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Гэта сведчыць аб нарастаючай запатрабаванасці і папулярнасці ў насельніцтва гэтага віду пасажырскіх перавозак.

    Нагадаем, міжрэгіянальныя пасажырскія перавозкі бізнес-класа электрацягнікамі ЭПМ па кірунку Гомель – Мінск былі адкрыты 3 жніўня 2016 года пасля завяршэння рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Гомель – Жлобін – Асіповічы і адкрыцця 17 чэрвеня 2016 года рэгулярнага руху пасажырскіх і грузавых цягнікоў на электровозной цязе па маршруце Гомель – Мінск – Гомель.

    Ідэалогія дадзенага фармату заключаецца ў арганізацыі пасажырскіх перавозак паміж сталіцай і абласнымі цэнтрамі з мінімальным часам у шляху і высокім узроўнем камфорту.

    Чытаць далей…