Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Беларускай чыгункі завяршаюць уборку ўраджаю збожжавых культур

18 жніўня 2021

У складзе Беларускай чыгункі дзейнічаюць шэсць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў: «Рачкавічы»,«Свіцязь», «Радзежскае», «Авангард», «Выдрэя» і «Улішыцы-Агра».

У цяперашні час убрана ўжо 88% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур або больш за 8,3 тыс. га, намалочана 30,7 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,9 ц/га. Сярэдняя ўраджайнасць па Рэспубліцы Беларусь у 2021 годзе складае 31 ц/га.

У сельскагаспадарчых прадпрыемствах «Рачкавічы» і «Улішыцы-Агра» ўборка збожжавых і зернебабовых культур завершана. У лідэрах па ўраджайнасці СХП «Рачкавічы» – 55,7 ц/га і «Авангард» – 36,5 ц/га.

У перыяд уборачнай кампаніі ўсебаковую дапамогу сельгасарганізацыям аказваюць прадпрыемствы Беларускай чыгункі. Акрамя таго, у сельскагаспадарчых прадпрыемствах БЧ працягваецца нарыхтоўка травяных кармоў для буйной рагатай жывёлы на зімова-стойлавы перыяд. Ужо назапашана 18,8 тыс. тон кармавых адзінак (42,8% да плана).


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год