Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі размясцілі незвычайную выстаўку «Гістарычны багаж»

04 жніўня 2021

Інтэрактыўная выстаўка «Гістарычны багаж» размясцілася ў зале чакання Конкорс на трэцім паверсе вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі.

Экспазіцыя прысвечана гісторыі горада-героя Мінска, у тым ліку подзвігу жыхароў сталіцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выдатным асобам, помнікам архітэктуры, мемарыяльным комплексам, музеям і г. д. Праект рэалізуецца ў рамках Года народнага адзінства.

Стэнды зроблены ў выглядзе прыадчыненага багажу, усярэдзіне якога размешчана гістарычная інфармацыя. Цэнтральнае месца экспазіцыі займае інтэрактыўны дысплей з картай мясцовасці. Тут жа можна пачуць відэарасказ і ўбачыць слайд-шоу з элементамі Інфаграфікі, якое складаецца з фатаграфій, у тым ліку архіўных. Можна выбраць па жаданні раздзелы і аб'екты, якія цікавяць і атрымаць пра іх гістарычную даведку.

Месца размяшчэння экспазіцыі не выпадкова. Чыгункі, будаўніцтва якіх пачалося ў XIX стагоддзі, звязваюць рэгіёны і краіны, даюць імпульс іх эканамічнаму і культурнаму развіццю.

«Гістарычны багаж» – гісторыка-асветніцкі праект, мэта якога даступна і цікава расказаць падарожнікам пра гісторыю гарадоў і рэгіёнаў, якія яны наведваюць, акцэнтуючы ўвагу на асобных фактах і сюжэтах. Важная задача – выхаванне падрастаючага пакалення ў духу патрыятызму і любві да Радзімы.

Праект рэалізуецца Расійскім гістарычным таварыствам сумесна з ААТ «РЖД», Інстытутам гісторыі Расійскай акадэміі навук і Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры падтрымцы Беларускай чыгункі.

Нагадаем, што з ліпеня 2021 года выстаўка «Гістарычны багаж» ужо дэманструецца на вакзале станцыі Брэст-Цэнтральны. Яна прысвечана гісторыі г. Брэста і Брэсцкай крэпасці.

Плануецца, што жыхары і госці гарадоў Брэста і Мінска змогуць папоўніць свой гістарычны «багаж» на працягу ўсяго гэтага года.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год