За сем месяцаў 2021 года больш за 2,5 мільёнаў пасажыраў скарысталіся тэрміналамі самаабслугоўвання Беларускай чыгункі
12 жніўня 2021
У студзені–ліпені 2021 года 2 538 107 чалавек набылі білеты на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній з дапамогай тэрміналаў самаабслугоўвання, што на 27% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Дадзены канал продажаў стаў папулярным і карыстаецца узрастаючым попытам у пасажыраў. Так, у ліпені 2021 года праязныя дакументы з дапамогай тэрміналаў самастойна аформілі звыш 576 тысяч чалавек – гэта на 54,8% больш, чым у ліпені 2020 года.
Найбольш актыўна тэхналогіямі самаабслугоўвання карыстаюцца пасажыры ў гарадах Мінск, Магілёў, Гомель, Віцебск і Маладзечна. Тэрміналы па самастойным абслугоўванні пасажыраў сталі зручнай альтэрнатывай чыгуначных білетных кас.
На Беларускай чыгунцы працягваецца работа па пашырэнні сеткі тэрміналаў самаабслугоўвання новага тыпу – з магчымасцю прыёму аплаты наяўнымі грашыма і выдачы здачы, а таксама з выкарыстаннем плацежных картак банкаў рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь. На прыладах новага тыпу можна аформіць білеты на 3 мовах – беларускай, рускай і англійскай.
З пачатку 2021 года ўведзены ў эксплуатацыю 27 новых тэрміналаў. Дзякуючы гэтаму больш шырокія магчымасці афармлення праезду з'явіліся на вакзалах у гарадах Баранавічы, Пінск, Бабруйск, Віцебск, Гомель, Магілёў, Жлобін, Асіповічы і Мінск.
Усяго ў цяперашні час на Беларускай чыгунцы ўстаноўлена 185 прылад самаабслугоўвання, у тым ліку 97 тэрміналаў новага тыпу.
З улікам бягучай эпідэміялагічнай сітуацыі Беларуская чыгунка настойліва рэкамендуе пасажырам актыўна выкарыстоўваць тэрміналы самаабслугоўвання, а таксама электронныя каналы продажаў праязных дакументаў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2021 год