БЧ сумесна з інвестплатформай Finstore.by выходзіць на рынак лічбавых токенізіраваных актываў
26 жніўня 2021
Беларуская чыгунка – лідар нацыянальнай сістэмы перавозак – выйшла на рынак лічбавых токенізіраваных актываў, выпусціўшы токены на інвестыцыйнай платформе банка БелВЭБ Finstore.by.
Аб'ём эмісіі токенаў – 5 млн USD. Намінал аднаго токена – 100 USD. Даходнасць для інвестараў складае 7,5% гадавых. Тэрмін абароту токенаў – 3 года. Пры гэтым маецца магчымасць датэрміновага выкупу ў аб'ёме 100% ад колькасці прададзеных токенаў кожныя паўгода, пачынаючы з 1 верасня 2022 года.
Токены, як лічбавы фінансавы інструмент, адкрываюць магчымасць фізічным і юрыдычным асобам захаваць і гарантавана прымножыць свае зберажэнні, інвестуючы іх у адно з найбуйнейшых аб'яднанняў краіны. Беларуская чыгунка ўжо шмат гадоў захоўвае статус надзейнага эмітэнта даўгавых фінансавых інструментаў і, выпускаючы токены, прапануе ўсім жадаючым скарыстацца прывілеямі і прэферэнцыямі, якія прадстаўляюцца Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі».
Больш падрабязная інфармацыя аб эмітэнце токенаў і іх параметрах змяшчаецца ў дэкларацыі «White paper».
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2021 год