Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Верасень

  • 30 верасня 2021
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, верасень 2021 (139 выпуск)

    Сягоння ў выпуску:

    – Надзейны ўчастак транспартнага калідора паміж Азіяй і Еўропай. Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у пасяджэнні ХХХ пленарнага пасяджэння Каардынацыйнага савета па транс'еўразійскіх перавозках.

    – Гарадскія лініі – 10 год споўнілася новаму фармату пасажырскіх перавозак.

    Чытаць далей…
  • Дзіцячая чыгунка ім. К. С. Заслонава завяршыла летні сезон перавозак
    27 верасня 2021
    Дзіцячая чыгунка ім. К. С. Заслонава завяршыла летні сезон перавозак

    У 2021 годзе Дзіцячая чыгунка работала з мая па верасень, за гэты час было перавезена больш за 36 тысяч пасажыраў. З мэтай захавання здароўя юных пасажыраў, прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый, а таксама стварэння камфортных умоў праезду ў вагонах была прадугледжана рассадка з улікам сацыяльнай дыстанцыі. Акрамя таго, рэгулярна праводзілася санітарная апрацоўка рухомага саставу.

    26 верасня 2021 г. на станцыі Заслонава адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню летняй цягніковай практыкі. Падчас урачыстай лінейкі ўсе змены далажылі аб гатоўнасці, а затым адбылося ўзнагароджанне лепшых. Чацвярым выхаванцам малой беларускай уручылі ганаровыя граматы УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» за высокія паказчыкі тэарэтычнага і практычнага навучання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і асабісты ўклад у развіццё дзіцячай чыгункі. Акрамя таго, юныя чыгуначнікі, хто найбольш праславіўся былі адзначаны граматамі і нагруднымі значкамі «Лепшы па прафесіі» у намінацыях «Лепшы машыніст», «Лепшы дзяжурны па станцыі», «Лепшы пуцеец» і «Лепшы праваднік», а таксама нагрудным знакам «Выдатнік дзіцячай чыгункі».

    Чытаць далей…
  • У Баранавічах адбыўся конкурс музейных экспазіцый сярод арганізацый Беларускай чыгункі «Час, падзеі, людзі»
    27 верасня 2021
    У Баранавічах адбыўся конкурс музейных экспазіцый сярод арганізацый Беларускай чыгункі «Час, падзеі, людзі»

    На конкурс свае экспанаты прадставілі музеі чыгуначнай гісторыі з Віцебска, Брэста, Мінска, Магілёва, Гомеля і Баранавіч. Экспазіцыі размясцілі ў будынку вакзала станцыі Баранавічы-Палескія. Конкурс праводзіўся ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года народнага адзінства і 150-годдзю чыгуначных зносін Масква–Брэст.

    Конкурсная праграма складалася з трох намінацый: «Прэзентацыя музейнай экспазіцыі», «Музейная рэліквія» і «Музей як аб'ект культурнага турызму».

    На этапе прэзентацыі кожны з удзельнікаў самастойна выбіраў моцныя бакі экспазіцыі, яе канцэпцыю і фармат падачы. Выклікаць найбольш моцнае і суцэльнае ўражанне ў журы ўдалося музейным работнікам Баранавіцкага аддзялення чыгункі, якія з эмацыйным выступленнем пра лёсы трох знакамітых землякоў па суме балаў занялі 1 месца ў гэтай намінацыі.

    Чытаць далей…
  • 24 верасня 2021
    29 верасня 2021 года кіраўніцтва Беларускай чыгункі правядзе «прамую тэлефонную лінію»

    У сераду, 29 верасня 2021 года, Беларуская чыгунка правядзе "прамую тэлефонную лінію «па тэме «Стан платформаў, прыпыначных пунктаў, пераездаў, пешаходных пераходаў».

    Чытаць далей…
  • 17 верасня 2021
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

    Акцыя «Дзеці і бяспека» была прымеркавана да пачатку навучальнага года ва ўстановах адукацыі і праводзілася на Беларускай чыгунцы з 23 жніўня да 10 верасня 2021 года. Асноўнай мэтай дадзенай акцыі з'яўляецца прафілактыка няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка прымае ўдзел у XXX пленарным пасяджэнні Міжнароднага Каардынацыйнага савета па транс'еўразійскіх перавозках (КСТП)
    16 верасня 2021
    Беларуская чыгунка прымае ўдзел у XXX пленарным пасяджэнні Міжнароднага Каардынацыйнага савета па транс'еўразійскіх перавозках (КСТП)

    XXX пленарнае пасяджэнне Міжнароднага Каардынацыйнага савета па транс'еўразійскіх перавозках (КСТП) праходзіць 15-16 верасня 2021 года ў г.Маскве (Расійская Федэрацыя) у фармаце відэаканферэнцыі.

    Мерапрыемства адкрыў старшыня КСТП, генеральны дырэктар-старшыня праўлення ААТ «РЖД» Алег Белазёраў.

    Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

    У першы дзень пасяджэння ўдзельнікі мерапрыемства абмеркавалі перспектывы развіцця і актуальныя праблемы арганізацыі транс'еўразійскіх чыгуначных перавозак, у тым ліку адзначылі сувязную ролю КСТП у развіцці перавозак у зносінах Азія–Еўропа, разгледзелі пытанні цыфравізацыі перавозачнага працэсу, развіцця інфраструктуры чыгуначных маршрутаў і транспартных магутнасцяў марскіх партоў для забеспячэння бесперабойнай арганізацыі мультымадальных перавозак у еўра-азіяцкіх зносінах.

    Чытаць далей…
  • 10 верасня 2021 года споўнілася 10 гадоў з моманту адкрыцця рэгулярнага руху электрацягнікоў гарадскіх ліній ЭПГ
    10 верасня 2021
    10 верасня 2021 года споўнілася 10 гадоў з моманту адкрыцця рэгулярнага руху электрацягнікоў гарадскіх ліній ЭПГ

    Адкрыццё рэгулярнага руху электрацягнікоў гарадскіх ліній ЭПГ стала першым этапам рэалізацыі праекта новага фармату пасажырскіх перавозак, да ўкаранення якога Беларуская чыгунка прыступіла ў 2010 годзе. Ён прадугледжвае класіфікацыю зносін на гарадскія, рэгіянальныя, міжрэгіянальныя, камерцыйныя і міжнародныя лініі.

    Упершыню цягнікі гарадскіх ліній ЭПГ пачалі курсіраваць 10 верасня 2011 года па маршруце Мінск-Пасажырскі–Беларусь. Яны звязалі сталіцу нашай краіны з горадам-спадарожнікам Заслаўем.

    У цяперашні час цягнікі гарадскіх ліній ЭПГ курсіруюць паміж Мінскам і гарадамі-спадарожнікамі Заслаўем, Смалявічамі і Рудзенскам. Яны дазволілі пашырыць транспартную даступнасць для мінчан і гасцей сталіцы, паменшыць нагрузку на дарожную сетку Мінска і грамадскі транспарт, палепшыць экалагічную абстаноўку.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у 7-м пасяджэнні Сумеснай рабочай групы па перавозкам кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай–Еўропа–Кітай
    10 верасня 2021
    Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у 7-м пасяджэнні Сумеснай рабочай групы па перавозкам кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай–Еўропа–Кітай

    Мерапрыемства адбылося 9 верасня 2021 года ў фармаце відэаканферэнцыі. Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліў першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Дулуб.

    На пасяджэнні былі разгледжаны вынікі работы ўдзельнікаў транзітнага калідора Кітай–Еўропа–Кітай, абмеркаваны праблемныя пытанні, вызначаны шляхі іх вырашэння. Таксама падчас пасяджэння бакі абмеркавалі дадатковыя меры для забеспячэння стабільнага функцыянавання транзітнага калідора, павышэння якасці планавання і ўзгаднення перавозак.

    Удзельнікі пасяджэння адзначылі, што пры агульным запавольванні глабальнай эканомікі, транскантынентальныя кантэйнерныя перавозкі захавалі тэндэнцыю росту, у тым ліку палепшылася збалансаванасць грузаперавозак паміж Захадам і Усходам. Пры гэтым важна забяспечваць надзейнасць і бесперабойнасць міжнародных ланцужкоў паставак, удасканальваць механізмы ўзаемадзеяння, працягваць сумесныя дзеянні, накіраваныя на павелічэнне хуткасці руху кантэйнерных цягнікоў па маршруце Кітай–Еўропа–Кітай.


    Чытаць далей…
  • Акцыя «Дзеці і бяспека» на Беларускай чыгунцы прадоўжана да 10 верасня 2021 года
    06 верасня 2021
    Акцыя «Дзеці і бяспека» на Беларускай чыгунцы прадоўжана да 10 верасня 2021 года

    У мэтах узмацнення мер па прафілактыцы няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту, а таксама іх прадухілення Беларуская чыгунка прадаўжае акцыю «Дзеці і бяспека» да 10 верасня 2021 года.

    Нагадаем, акцыя традыцыйна праводзіцца на Беларускай чыгунцы напярэдадні школьных канікул і пачатку навучальнага года. У 2021 годзе напярэдадні пачатку навучальнага года яна стартавала 23 жніўня.

    У перыяд правядзення акцыі ўзмоцнены кантроль за выкананнем мер бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх надаюць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Таксама на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармуюць аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, праводзяць тлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 02 верасня 2021
    Больш за 6 тысяч дзяцей адпачылі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах Беларускай чыгункі ў 2021 годзе

    У летні перыяд на Беларускай чыгунцы функцыянавала 8 дзіцячых аздараўленчых лагераў (ім. М. Гастэла, «Лясное возера», «Іса», «Азёры», «Вярба», «Лясныя далі», «Дубравенка» і «Магістраль»). У іх адпачылі 6 тысяч 096 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, што на 2293 дзіцяці больш, чым у 2020 годзе.

    Чытаць далей…