Карпаратыўныя навіны
Ліпень
-
14 ліпеня 2021Беларуская чыгунка павіншавала 100-тысячнага пасажыра дзённага хуткаснага цягніка па маршруце Мінск-Масква-Мінск100-тысячным пасажырам дзённага хуткаснага цягніка ў зносінах Мінск-Масква стала Жанна Міронава з Мінску. Свой білет яна набыла на афіцыйным інтэрнэт сайце Беларускай чыгункі pass.rw.by. Ад імя Беларускай чыгункі юбілейнага пасажыра павіншаваў начальнік пасажырскай службы БЧ Аляксандр Захарэвіч. Ён уручыў Жанне Міронавай памятны білет, карціну з выявай вакзалаў у Мінску і Маскве і цягніка, які іх звязвае, а таксама фірмовы дарожны набор.
Нагадаем, дзённыя хуткасныя міжнародныя пасажырскія зносіны па маршруце Мінск-Масква-сумесны праект Беларускай чыгункі і ААТ «РЖД». У першы рэйс цягнікі з Мінска і Масквы адначасова адправіліся 30 красавіка 2021 года. За гэты час імі скарысталіся ўжо больш за 100 000 пасажыраў.
Чытаць далей… -
13 ліпеня 2021«Гістарычны багаж» – у зале чакання вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны размясцілі незвычайную інтэрактыўную выстаўку
Экспазіцыя прысвечана гісторыі г. Брэста і Брэсцкай крэпасці, у тым ліку подзвігу яе абаронцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Праект рэалізуецца ў рамках Года народнага адзінства.
Чытаць далей… -
12 ліпеня 2021Больш за 7000 пасажыраў скарысталіся цягнікамі Беларускай чыгункі пры праездзе на свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)
Больш за 7000 пасажыраў скарысталіся цягнікамі Беларускай чыгункі пры праездзе на свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)
Чытаць далей… -
12 ліпеня 2021Больш за 2,2 мільёна электронных білетаў было набыта на цягнікі Беларускай чыгункі за 6 месяцаў 2021 годаЗа першую палову 2021 года пасажыры Беларускай чыгункі аформілі больш за 1,6 мільёна электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі і больш за 579 тысяч білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі (гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа).
Беларуская чыгунка працягвае развіццё беспапяровых тэхналогій і дыстанцыйных сэрвісаў, імкнецца зрабіць іх максімальна простымі і зручнымі. Са снежня 2019 года пасажырам даступны абноўлены раздзел «Паслугі пасажырам» на сайце БЧ (pass.rw.by) і бясплатны мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд». У цяперашні час мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд» усталявалі ўжо больш за 280 тысяч карыстальнікаў.
Пасажыры цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній у асноўным набываюць білеты праз мабільны дадатак, аднак пасажыры цягнікоў з нумараванымі месцамі выкарыстоўваюць як раздзел «Паслугі пасажырам» на сайце pass.rw.by, так і дадатак для мабільных прылад.
Чытаць далей… -
09 ліпеня 2021Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у сесіі 98‑й Генеральнай Асамблеі Міжнароднага саюза чыгунак (UIC)
8 ліпеня 2021 г. дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у сесіі 98-й Генеральнай Асамблеі Міжнароднага саюза чыгунак (МСЧ). Пасяджэнне было арганізавана ў фармаце відэаканферэнцыі.
Чытаць далей… -
06 ліпеня 2021Амаль 30 мільёнаў пасажыраў па аператыўных дадзеных перавезла Беларуская чыгунка ў I паўгоддзі 2021 г.Паводле аператыўных звестак у студзені-чэрвені гэтага года цягнікамі Беларускай чыгункі перавезена больш за 29,9 мільёна пасажыраў ва ўсіх відах зносін, што склала 103% у дачыненні да аналагічнага перыяду 2020 года. Асноўны пасажырапаток (больш 97,5%) сфарміравалі ўнутрырэспубліканскія чыгуначныя перавозкі.
Цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа перавезлі 24,1 мільёна пасажыраў, што склала 100,8% да аналагічнага перыяду мінулага года. Цягнікі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа - больш за 3,5 мільёнаў пасажыраў, што склала 117,5% да аналагічнага перыяду мінулага года. Таксама больш за 1,5 мільёна чалавек скарысталіся цягнікамі гарадскіх ліній.
Чытаць далей… -
05 ліпеня 2021Больш за 15 000 пасажыраў перавезла Дзіцячая чыгунка ім. К. С. Заслонава з пачатку летняга сезонуУ чэрвені 2021 года пасажырамі Малой Беларускай сталі больш за 7500 дзяцей і дарослых. У цэлым з 1 мая, калі дзіцячая магістраль адкрыла свой летні сезон, яна перавезла больш за 15 000 чалавек.
Да Дня Незалежнасці на станцыі Заслонава была арганізавана канцэртная праграмая з выступленнямі творчых калектываў Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. 3 ліпеня перад гасцямі выступалі юныя артысты цыркавой студыі «Белая Русь», дзіцячага вакальнага ансамбля «Зорачкі», ансамбля эстраднага танца «Гарэзлівыя агеньчыкі» і інш. Адзначым, што за перыяд з 1-га па 4-га ліпеня на цягнік «Сталічны Экспрэс» было рэалізавана 1418 білетаў.
Чытаць далей… -
01 ліпеня 2021Больш за 25 000 жыхароў Беларусі наведалі перасовачны музей «Цягнік Перамогі»З 11 па 30 чэрвеня перасовачны музей «Цягнік Перамогі» праехаў па тэрыторыі нашай краіны больш за 2,6 тысячы кіламетраў з прыпынкамі ў 8 гарадах. Праект стартаваў у Мінску, затым «Цягнік Перамогі» пабываў у Оршы, Віцебску, Полацку, Гродна, Брэсце, Гомелі, Магілёве.
Улічваючы вялікую папулярнасць праекта «Цягнік Перамогі» ў Беларусі і ў сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян у адрас Беларускай чыгункі, па ўзгадненні з арганізатарамі праекта ад Расійскай Федэрацыі была знойдзена магчымасць прадоўжыць час дэманстрацыі экспазіцыі «Цягнік Перамогі» на 29 і 30 чэрвеня ў горадзе Мінску .
За 20 дзён рэалізацыі праекта «Цягнік Перамогі» ў Беларусі яго экспазіцыю наведалі больш за 25 тысяч жыхароў нашай краіны. У цэлым час работы музея склаў 240 гадзін. У Оршы, Гродна, Брэсце і Гомелі адбылося ўшанаванне 5, 10, 15 і 20-тысячнага наведвальнікаў музея. 30 чэрвеня 2021 года ў горадзе Мінску з экспазіцыяй «Цягнікі Перамогі» азнаёміўся яе 25 000-ны наведвальнік - ім стаў шматдзетны бацька Яўген Сяроў, урач-уролаг 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя М.Я. Саўчанка. Усім юбілейным наведвальнікам ад Беларускай чыгункі былі ўручаны памятныя сертыфікаты і кнігі пра Вялікую Айчынную вайну.
Чытаць далей…







.png)

Мінскае аддзяленне
Баранавіцкае
аддзяленне
Брэсцкае аддзяленне
Гомельскае
аддзяленне
Магiлёўскае
аддзяленне
Віцебскае
аддзяленне




