Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language

Беларуская чыгунка падвяла вынікі ўдзелу ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

11 студзеня 2021

З 10 снежня 2020 года па 10 студзеня 2021 года прадстаўнікі арганізацый Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў наведалі каля 50 розных устаноў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі: дзіцячыя дамы, дашкольныя ўстановы, школы, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, пабывалі ў гасцях у шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.

Чыгуначнікі прывезлі дзецям салодкія пачастункі і падарункі, а таксама арганізавалі для дзетвары свята з гульнямі, конкурсамі і музычнай праграмай, падрыхтаванай творчымі калектывамі культурна-спартыўных цэнтраў магістралі. У цэлым зарад святочнага настрою атрымалі 4 тысячы дзяцей.

Таксама ў рамках акцыі «Нашы дзеці» арганізацыямі Беларускай чыгункі была аказана матэрыяльная дапамога на агульную суму каля 80 тысяч рублёў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год