Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе

27 студзеня 2021

26 студзеня ў 15:30 на 283 кіламетры перагона Ганцавічы-Рэйтанаў участка Лунінец-Баранавічы (Ляхавіцкі раён) на рэгуляваным без дзяжурнага работніка чыгуначным пераездзе пры спраўнай светлавой і гукавой сігналізацыі адбылося сутыкненне грузавога цягніка з грузавым аўтамабілем «Івека».

Для прадухілення сутыкнення машыністам было скарыстана экстранае тармажэнне.

У выніку сутыкнення адбылося пашкоджанне лакаматыва, а таксама раз'яднанне саставу паміж 4 і 5 вагонамі.

У выніку здарэння быў таксама затрыманы цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа № 6216 Лунінец-Баранавічы. Затрымка склала больш за 2 гадзіны.

Беларускай чыгункай прыняты аператыўныя меры па ліквідацыі наступстваў інцыдэнту. У цяперашні час рух цягнікоў на гэтым участку адноўлены ў поўным аб'ёме.

Прычыны здарэння ўстанаўліваюцца.

Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў на чыгуначных пераездах з'яўляюцца ігнараванне вадзіцелямі мер бяспекі, у тым ліку грубае парушэнне правілаў дарожнага руху.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за прычыненыя нязручнасці і просіць з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася.

Беларуская чыгунка ў чарговы раз заклікае грамадзян быць больш уважліва на аб'ектах чыгуначнага транспарту і выконваць правілы дарожнага руху.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год