Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 1 мільёна кантэйнераў перавезла Беларуская чыгунка ў 2020 годзе

12 студзеня 2021

Па выніках работы ў 2020 годзе па БЧ ва ўсіх відах зносін перавезена больш за 1 000 000 кантэйнераў ДФЭ. У адносінах да 2019 года аб'ём кантэйнерных перавозак вырас у 1,4 разы.

Дынамічны рост аб'ёмаў кантэйнерных перавозак чыгуначным транспартам забяспечваецца на працягу апошніх гадоў. Для параўнання, у 2015 г. гэты сегмент перавозак складаў 254 тыс. кантэйнераў ДФЭ, а па выніках 2020 года яго аб'ём павялічаны ў 4 разы.

Перспектыўным напрамкам развіцця кантэйнерных перавозак застаюцца перавозкі ў зносінах Кітай–Еўропа–Кітай, у рамках якога за 2020 г. па БЧ прайшло больш за 550 тыс. кантэйнераў ДФЭ (гэта ў 1,6 разы вышэй, чым у 2019 г.). Адзначым, што яшчэ ў 2011 годзе сухапутныя кантэйнерныя перавозкі ў зносінах Кітай–Еўропа–Кітай практычна не ажыццяўляліся.

Асноўныя маршруты пропуску кантэйнерных цягнікоў у зносінах Усход–Захад–Усход праходзяць праз памежны пераход Брэст/Цярэспаль. Сучасны кантэйнерны тэрмінал станцыі Брэст-Паўночны прадастаўляе бізнес-супольнасці паслугі па захоўванні, кансалідацыі кантэйнераў i своечасовай тэрмінальнай апрацоўцы. За 2020 г. аб'ём перагруза на станцыі Брэст-Паўночны павялічаны на 15% да ўзроўню 2019 г.

З улікам дынамічнага росту аб'ёмаў кантэйнерных перавозак БЧ сумесна з удзельнікамі рынку транспартных паслуг, ў 2021 г. будзе працягнута мэтанакіраваная работа па развіцці перавозак праз беларуска-польскія памежныя пераходы Брузгі/Кузніца Беластоцкая і Свіслач/Семянувка.

У аснове арганізацыі бізнесу кантэйнерных перавозак БЧ – забеспячэнне своечасовага праходжання транзітных цягнікоў, пашырэнне геаграфіі перавозак, цыфравізацыі, стварэнне новых праектаў і сэрвісаў па паскоранай дастаўцы грузаў.

Беларуская чыгунка зацікаўлена ў далейшым узаемадзеянні з суб'ектамі гаспадарання Рэспублікі Беларусь і развіцці экспартна-імпартных кантэйнерных перавозках чыгуначным транспартам, пашырэнні геаграфіі экспартных паставак прадукцыі.

БЧ у супрацоўніцтве з чыгуначнымі адміністрацыямі і транспартнымі кампаніямі праводзіць работу па стварэнню неабходных умоў для забеспячэння своечасовага пропуску і тэрмінальнай апрацоўкі кантэйнерных цягнікоў.

Беларускай чыгункай у рамках сумеснага праекта з чыгункамі Расіі і Казахстана – АТ «АТЛК ЕРА» – ажыццяўляецца комплексны сэрвіс па арганізацыі перавозак кантэйнераў у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай на прасторы каляі 1520 мм.

Таксама ў 2020 годзе ў супрацоўніцтве з ПАТ «Транскантэйнер», АТ «РЖД Лагістыка» і іншымі ўдзельнікамі рынку кантэйнерных перавозак было працягнута актыўнае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва па развіцці новых напрамкаў і маршрутаў перавозак.

У рамках Пагаднення паміж чыгункамі Кітая, Беларусі, Германіі, Казахстана, Манголіі, Польшчы і Расіі аб паглыбленні супрацоўніцтва па арганізацыі кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай–Еўропа ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з міжнароднымі транспартнымі арганізацыямі па пытаннях развіцця транзітных кантэйнерных перавозак.

Дасягнутыя вынікі работы кантэйнернага бізнес-блока ў 2020 г. сталi магчымыя, дзякуючы зладжанай і прафесійнай рабоце працоўнага калектыву БЧ і даверу бізнес-супольнасці да кантэйнерным сэрвісам, якія прадастаўляюцца.

Беларуская чыгунка дзякуе суб'ектам гаспадарання Рэспублікі Беларусь, калегам і партнёрам за сумесную работу і выказвае ўпэўненасць у далейшым узаемавыгадным супрацоўніцтве, накіраваным на развіццё і рэалізацыю новых сумесных бізнес-праектаў у сферы кантэйнерных перавозак.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год