Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Пасажыры Беларускай чыгункі сталі часцей купляць білеты анлайн

04 студзеня 2021

У снежні 2020 года ўдзельная вага продажу білетаў праз Інтэрнэт ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых на цягнікі з нумараванымі месцамі, склала 43,9%, што на 4,7% больш, чым у лістападзе 2020 года.

Усяго ў снежні 2020 года з выкарыстаннем адзінага раздзела «Паслугі пасажырам» афіцыйнага інтэрнэт-сайта Беларускай чыгункі і мабільнага дадатка «БЧ. Мой поезд» на цягнікі з нумараванымі месцамі аформлена больш 229 тысяч праязных дакументаў. Гэта на 34,4% больш, чым у лістападзе 2020 года. Прычым каля 20 тысяч пасажыраў пры куплі білетаў скарысталіся магчымасцю аплаты за карыстанне пасцельнай бялізнай анлайн.

Працягвае расці папулярнасць і электронных білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі. Так, у снежні анлайн набыта больш за 72 тысячы праязных дакументаў, што на 12,6% больш, чым у лістападзе 2020 года.

З улікам эпідэмічнай сітуацыі Беларуская чыгунка для скарачэння сацыяльных кантактаў рэкамендуе пасажырам актыўна карыстацца дыстанцыйнымі каналамі продажаў – гэта зручна, хутка і найбольш бяспечна, а пры праездзе ў цягніках – выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны і па магчымасці выконваць меры сацыяльнага дыстанцыявання.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год