Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

14 студзеня 2021

Акцыя «Дзеці і бяспека» адбывалася пад час зімовых школьных канікул. З 21 снежня 2020 года па 10 студзеня 2021 года работнікамі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі арганізаваны рэйды. Асаблівая ўвага надавалася дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармавалі аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, была праведзена тлумачальна-прафілактычная работа ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.

У рамках акцыі работнікамі Беларускай чыгункі арганізаваны 1209 рэйдаў. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы 97 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў ці дарослых. З 39 непаўналетнімі, якія знаходзіліся на чыгуначных пуцях у навушніках і размаўлялі па мабільных тэлефонах, праведзены прафілактычныя гутаркі.

Акрамя таго, удзельнікамі акцыі праведзена больш за 1000 выступаў у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі па пытаннях выканання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце. Выступамі ўдалося ахапіць 60 тысяч чалавек, у тым ліку амаль 47,5 тысячы непаўналетніх. Было распаўсюджана больш за 8,5 тысяч прафілактычных памятак.

У цэлым на працягу 2020 года на Беларускай чыгунцы адбылося 102 выпадкі невытворчага траўматызму, гэта на 7 выпадкаў менш, чым за аналагічны перыяд 2019 года. Колькасць пацярпелых скарацілася на 7 чалавек - са 109 да 102. Пры гэтым у 2020 годзе пацярпелі 6 непаўналетніх, прычым чацвёра з іх загінулі.

Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаецца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне падвышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне, знаходжанне у навушніках пры пераходзе чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г.д. Адзначым, што амаль 3/5 пацярпелых (58 чалавек) знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Таксама зафіксаваны 2 выпадкі траўміравання токам кантактнай сеткі.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважліва на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у неналежным месцы.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год