Беларуская чыгунка ў дні навагодніх і калядных святаў перавезла больш 392 тысяч пасажыраў
14 студзеня 2021
Перавозкі ажыццяўляліся цягнікамі рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній. Найбольш запатрабаванымі сталі маршруты Мінск-Гомель, Мінск-Брэст і Мінск-Віцебск.
Нагадаем, на час навагодніх і калядных святаў было прызначана больш за 100 дадатковых цягнікоў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ