Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў 2020 годзе адрамантавала больш за 260 кіламетраў пуці

06 студзеня 2021

Пуць з'яўляецца адным з найважнейшых складальнікаў інфраструктуры чыгункі. У мінулым годзе на Беларускай чыгунцы выкананы рамонт 266,7 км пуці. Акрамя таго выкананы капітальны рамонт 20 чыгуначных мастоў.

Па выніках мінулага года таксама выкладзена больш за 220 км бесстыкавых пуцей. Бесстыкавы пуць мае шэраг пераваг. Ён не толькі дазваляе паменшыць знос рэек і хадавых частак рухомага саставу, але і забяспечвае зніжэнне шумавога ўздзеяння чыгуначнага транспарту, а таксама дазваляе павысіць плыўнасць ходу, што станоўча ўплывае на камфорт пасажыраў.

Для ўзмацнення верхняй будовы пуці і павелічэння хуткасцяў руху цягнікоў у 2020 годзе заменена 239 камплектаў стрэлачных пераводаў, з іх 204 камплекта на жалезабетонных брусах.

На гэтыя мэты накіравана каля 160 млн рублёў.

Выкананне ўсіх відаў работ па рамонце і ўтрыманню чыгуначнага палатна дазволіла ў 2020 годзе павялічыць дапушчальныя хуткасці руху пасажырскіх цягнікоў амаль на 350 км пуці.

Для забеспячэння бяспекі руху цягнікоў, выканання работ па бягучаму ўтрыманню i рамонту чыгуначных пуцей у пуцявой гаспадарцы Беларускай чыгункі сёння эксплуатуецца 428 чыгуначна-будаўнічых машын.

Планамерная работа па мадэрнізацыі і рамонту пуці, якая праводзіцца на Беларускай чыгунцы, накіравана на забеспячэнне і падтрыманне высокага ўзроўню бяспекі чыгуначных перавозак, а таксама камфорту пасажыраў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год