Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Карпаратыўныя навіны

Хуткі агляд 2019 года

Красавік

  • 8 красавіка
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

    У рамках акцыі «Дзеці і бяспека» з 18 сакавіка па 1 красавіка работнікамі ваенізаванай аховы БЧ арганізавана больш за 200 рэйдаў. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы больш за 20 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў, дарослых, або размаўлялі па мабільным тэлефоне, слухалі музыку ў навушніках. З зоны падвышанай небяспекі выдалены 11 чалавек, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. З усімі грамадзянамі, якія парушылі правілы паводзін на аб'ектах чыгуначнага транспарту, праведзены прафілактычныя гутаркі.

    Чытаць далей…
  • 5 красавіка
    Беларуская чыгунка арганізуе міжнародную канферэнцыю ў Франкфурце-на-Майне (Германія)

    25 красавіка ў Франкфурце-на-Майне (Германія) пройдзе канферэнцыя на тэму: «З Еўропы ў Кітай па новым Шаўковым шляху: чыгуначная лагістыка транзітам праз Беларусь».

    Месцам правядзення мерапрыемства стане канферэнц-зал атэля «Sofitel Frankfurt Opera» (Opernplatz 16, 60313 Frankfurt am Main). Рабочыя мовы — руская, нямецкая, англійская, кітайская. Запланаваны час правядзення — з 10.00 да 15.00.

    Мерапрыемства арганізавана Беларускай чыгункай пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Германіі.

    Знаходзячыся на знешняй граніцы Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрапейскага саюза Беларуская чыгунка актыўна рэкламуе свой транзітны патэнцыял, выкарыстоўваючы для гэтага розны фармат мерапрыемстваў. Штогод праходзяць Круглыя ​​сталы ў Маскве і Калінінградзе, у 2018 годзе прайшоў Круглы стол у Гаазе (Нідэрланды).

    Адметнай асаблівасцю міжнароднай канферэнцыі ў Франкфурце-на-Майне стане абмеркаванне тэмы кантэйнерных перавозак з Еўропы ў Кітай. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на развіцці мультымадальных сэрвісаў.

    Чытаць далей…
  • 2 красавіка Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Стоп — заяц!»
    5 красавіка
    2 красавіка Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Стоп — заяц!»

    12 красавіка Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Стоп — заяц!», накіраваную на павышэнне культуры праезду пасажыраў у цягніках. Ініцыятарам яе правядзення выступіў галіновы камітэт ГА «БРСМ» беларускай магістралі. Прадстаўнікі БЧ арганізуюць комплекс мерапрыемстваў па праверцы наяўнасці праязных дакументаў (білетаў) у пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа. Кантроль будзе ажыццяўляцца пры пасадцы або высадцы з транспартнага сродку. Таксама ўдзельнікі акцыі раздадуць пасажырам тэматычныя памяткі. Акрамя работнікаў БЧ у мерапрыемстве прымуць удзел супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў на транспарце.

    Чытаць далей…
  • 2—3 красавіка ў г. Алматы адбылося чацвёртае пасяджэнне Сумеснай рабочай групы па арганізацыі перавозак кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай—Еўропа—Кітай
  • 3 красавіка
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва за 2018 год

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва і вызначыла лепшыя калектывы аддзяленняў, арганізацый, адасобленых структурных падраздзяленняў, даччыных прадпрыемстваў арганізацый БЧ за 2018 год. Адпаведнае рашэнне падпісана Начальнікам Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым і старшынёй Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Валерыем Страмуком.

    Галіновае спаборніцтва на Беларускай чыгунцы праводзіцца штогод у мэтах стымулявання высокапрадукцыйнай працы, максімальнага выканання прагнозных і планавых паказчыкаў, забеспячэння бяспекі руху цягнікоў і аховы працы.

    Па выніках працы за 2018 год у спаборніцтве сярод 6 аддзяленняў Беларускай чыгункі пераможцам прызнаны калектыў Гомельскага аддзялення. Другое месца прысуджана Брэсцкаму аддзяленню БЧ. Трэцяга месца ўдастоена Магілёўскае аддзяленне беларускай магістралі.

    Сярод унітарных прадпрыемстваў пераможцам стаў калектыў УП «Белтрансаўтаматыка», другое месца прысуджана дзяржаўнаму прадпрыемству «Інстытут «Белчыгунпраект», трэцяе месца заваяваў калектыў РУП «Дарвадаканал».

    Чытаць далей…
  • 2 красавіка
    Беларуская чыгунка прыме ўдзел у міжнароднай сустрэчы ў г. Алматы (Рэспубліка Казахстан)

    Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з першым намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі Ігарам Шылавым прыме ўдзел у чацвёртым пасяджэнні Сумеснай рабочай групы па перавозках кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай—Еўропа. Мерапрыемства пройдзе ў г. Алматы (Рэспубліка Казахстан) 2—3 красавіка.

    Стварэнне сумеснай рабочай групы прадугледжана палажэннямі артыкула 8 Пагаднення паміж чыгункамі Кітая, Беларусі, Расіі, Германіі, Казахстана, Манголіі і Польшчы аб паглыбленні супрацоўніцтва па арганізацыі кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай—Еўропа.

    Сямібаковы дакумент спрыяе далейшаму павелічэнню долі чыгуначнага транспарту на рынку грузавых перавозак, эканамічнаму развіццю краін, садзейнічае ўмацаванню гандлёвых сувязяў, а таксама спалучэнню планаў па развіцці інфраструктуры.

    Беларуская чыгунка актыўна працуе над далейшым развіццём тэрмінальнай інфраструктуры на беларуска-польскай граніцы, пераразмеркаваннем кантэйнерапатоку і арганізацыяй новых маршрутаў руху кантэйнерных цягнікоў. У 2018 годзе арганізаваны маршруты руху кантэйнерных цягнікоў праз пагранічныя пераходы Брузгі—Кузніца Беластоцкая, Свіслач—Семянуўка.

    Чытаць далей…
  • 1 красавіка
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, красавік 2019 (Выпуск 103)

    Сёння ў выпуску:

    — Сучасныя распрацоўкі ў сферы бяспекі і прафесійнага даўгалецця. Трэнды ў сферы аховы працы абмеркавалі на чыгуначнай нарадзе ў Віцебску.

    — Школьнікам і бацькам — аб правілах паводзін на чыгунцы. Напярэдадні вясновых канікул у краіне прайшла акцыя «Дзеці і бяспека».

    Чытаць далей…
Галоўная старонка сайта БЧ