Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Карпаратыўныя навіны

Люты

  • 28 лютага
    Кіраўніцтва Беларускай чыгункі абмяркуе з украінскімі калегамі перспектывы далейшага супрацоўніцтва

    23 сакавіка ў Кіеве адбудуцца перамовы Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава і Старшыні праўлення ПАО «Укрзалізныця» Войцэха Балчуна. Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Будуць падведзены вынікі працы па перавозках грузаў і пасажыраў у зносінах БеларусьУкраіна ў 2016 годзе, намечаны перспектывы іх развіцця ў 2017 годзе, таксама плануецца абмеркаваць перадачу цягнікоў, вагонаў і грузаў па міждзяржаўных беларуска-украінскіх стыкавых пунктах.

    Акрамя таго, падчас сустрэчы Беларускі бок мае намер выступіць з прапановай актуалізаваць Пагадненне паміж Беларускай чыгункай і Дзяржаўнай адміністрацыяй жалезнага транспарту Украіны аб чыгуначных зносінах праз дзяржаўную мяжу, падпісанае 19.03.1999 года, якое рэгламентуе ўзаемадзеянне бакоў у арганізацыі руху цягнікоў паміж памежнымі і (або ) перадаткавымі станцыямі, перадачы вагонаў, кантэйнераў і грузаў, змесце чыгуначнай інфраструктуры памежных участкаў.

    У рамках візіту Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава ў Кіеў запланавана наведванне прадпрыемства «Украінская чыгуначная хуткасная кампанія» філіяла ПАО «Укрзалізныця».

    Чытаць далей…
  • 28 лютага
    Зборная каманда Беларускай чыгункі прыме ўдзел у рэспубліканскай спартакіядзе Мінтранса

    Першы этап галіновай рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь адбудзецца 3—5 сакавіка на «Фізкультурна-аздараўленчай базе Федэрацыі прафсаюзаў» у пасёлку Ждановічы Мінскага раёна. Гонар чыгуначнікаў будуць адстойваць 21 прадстаўнік беларускай магістралі. Ім трэба будзе змагацца ў 6 дысцыплінах: лыжныя гонкі, валейбол, шахматы, настольны тэніс, більярд і гіравы спорт.

    Другі этап спартакіяды пройдзе ў маі—чэрвені 2017 года. Летам спартсмены будуць спаборнічаць у плаванні, валейболе, лёгкаатлетычным кросе, дартсе, міні-футболе і стральбе. Па выніках двух этапаў спаборніцтва будзе вызначана каманда-пераможца, а таксама пераможцы ў асабістым першынстве. Усяго ў рэспубліканскай спартакіядзе прымуць удзел 12 структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

    Чытаць далей…
  • 27 лютага
    Сталовая № 14 Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі прызнана лепшай вытворчай сталовай Беларускай чыгункі па выніках працы за 2016 год

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую ў 2016 годзе. У спаборніцтве прынялі ўдзел 6 аб'ектаў вытворчага харчавання аддзяленняў БЧ і вытворчая сталовая Дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі. Пры ацэнцы канкурсантаў камісія ўлічвала дзейнасць сталовых ў 2016 годзе, павелічэнне ахопу гарачым харчаваннем работнікаў Беларускай чыгункі, павышэнне якасці прадукцыі, укараненне сучасных тэхналогій прыгатавання ежы, удасканаленне і ўкараненне дадатковых формаў і метадаў абслугоўвання, накіраваных на павышэнне прафесійнага майстэрства.

    Пераможцам агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую ў 2016 годзе прызнаны калектыў сталовай № 14 РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі», 2 месца прысуджана калектыву вытворчай сталовай Магілёўскага вагоннага дэпо РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі», трэцяе месца заняў калектыў вытворчай сталовай лакаматыўнага дэпо Ваўкавыск УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».

    Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу павышэнню сацыяльнай абароненасці сваіх работнікаў і прадаўжэнню іх прафесійнага даўгалецця. Адным з кірункаў дадзенай працы з'яўляецца ўкараненне комплекснага падыходу да забеспячэння чыгуначнікаў гарачым харчаваннем.

    Чытаць далей…
  • 24 лютага
    Вынікі дзейнасці добраахвотных дружын па ахове правапарадку Беларускай чыгункі падвялі 24 лютага ў Мінску

    24 лютага ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылася сумесная нарада прадстаўнікоў Беларускай чыгункі і органаў унутраных спраў на транспарце. Удзельнікі сустрэчы падвялі вынікі працы добраахвотных дружын за 2016 год, разгледзелі шэраг актуальных пытанняў па далейшым удасканаленні іх дзейнасці ў арганізацыях Беларускай чыгункі ў 2017 годзе, абмяняліся вопытам, а таксама намецілі меры для павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння добраахвотных дружын з праваахоўнымі органамі па забеспячэнню аховы правапарадку на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

    Акрамя таго, у рамках нарады прайшло ўзнагароджанне пераможцаў агляду-конкурсу на лепшую добраахвотную дружыну, лепшага камандзіра добраахвотнай дружыны і лепшага дружынніка за год 2016.

    Асноўнай задачай добраахвотных дружын, створаных на Беларускай чыгунцы, з'яўляецца садзейнічанне органам унутраных спраў у ахове правапарадку, прафілактыцы і спыненні правапарушэнняў, навучанні грамадзян асновам бяспечных паводзін на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

    Чытаць далей…
  • 24 лютага
    Відэанавіны Беларускай чыгункі (55 выпуск)

    У выпуску:

    • Вынікі мінулага года і задачы на 2017 год. Паказчыкі і планы абмеркавалі на Тэхніка-эканамічным савеце Беларускай чыгункі;
    • З разлікам на ўзаемную выгаду. Латвійская чыгунка адкрыла сваё прадстаўніцтва ў Мінску;
    Чытаць далей…
  • 23 лютага
    Беларуская чыгунка стане арганізатарам Міжнароднай канферэнцыі «Рынак чыгуначных паслуг: лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы»

    Мерапрыемства пройдзе ў Мінску 21 сакавіка. На канферэнцыі будуць разглядацца пытанні, сярод якіх: развіццё рынку транспартных паслуг, выкарыстанне інфраструктуры Беларускай чыгункі, удасканаленне нарматыўна-прававой базы і інфармацыйных тэхналогій, тарыфная палітыка і шэраг іншых пытанняў.

    Сярод удзельнікаў канферэнцыі прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый, дзяржаўных органаў, транспартна-экспедытарскіх арганізацый, еўрапейскіх чыгуначных перавозчыкаў, грузаўладальнікаў, уласнікаў вагонаў.

    Праграмай мерапрыемства прадугледжаны шэраг выступленняў, дыскусій, прэзентацый. Плануецца абмеркаваць пытанні ўдасканалення шляхоў узаемадзеяння і стратэгічнага супрацоўніцтва на рынку транспартных паслуг, якія садзейнічаюць прыцягненню аб'ёмаў перавозак чыгуначным транспартам і паляпшэнню якасці абслугоўвання ўдзельнікаў перавозачнага працэсу.

    Чытаць далей…
  • 23 лютага
    Паважаныя ветэраны і работнікі Беларускай чыгункі!

    Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

    Гэта свята — даніна глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім пакаленням воінаў і працаўнікоў тылу, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

    У гэты дзень мы зноў і зноў успамінаем усіх тых, каму мы абавязаныя мірным небам над галавой, магчымасцю спакойна жыць і гадаваць дзяцей і ўнукаў.

    На чыгуначным транспарце ваенная справа заўсёды карысталася асаблівай пашанай і павагай, а ветэраны вайны і працы былі і застаюцца залатым фондам Беларускай чыгункі. Лепшыя якасці прафесіі —  надзейнасць, самаадданасць, адказнасць і прафесіяналізм — выявіліся ў гады ваеннага ліхалецця. Рызыкуючы ўласным жыццём, чыгуначнікі забяспечвалі бесперабойную дастаўку да лініі фронту воінскіх грузаў, пад бесперапыннымі ўдарамі варожай авіяцыі аднаўлялі разбураныя шляхі і рухомы састаў, дапамагалі адраджаць прамысловасць.

    Чытаць далей…
  • 22 лютага
    Беларуская чыгунка паспяхова выступіла на адкрытым міжнародным турніры па валейболе: у мужчын — 1 месца, у жанчын — 3 месца

    Адкрыты міжнародны турнір па валейболе з удзелам каманд замежных чыгуначных адміністрацый, 155-прысвечаны годдзя БЧ, прайшоў у Магілёве. Арганізатарамі спаборніцтваў выступіла Беларуская чыгунка. Спаборніцтвы адбыліся на базе Культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі». У турніры прынялі ўдзел жаночыя і мужчынскія зборныя каманды Беларускай, Латвійскай, Львоўскай (Украіна) і Кастрычніцкай (Расія) чыгунак.

    Па выніках спаборніцтва сярод мужчын лепшы вынік паказалі валейбалісты Беларускай чыгункі, другое месца занялі прадстаўнікі Латвійскай чыгункі, трэцяе месца ў Львоўскага чыгуначнікаў.

    Сярод жанчын месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е месца ў прадстаўніц Львоўскай чыгункі, 2-е месца занялі валейбалісткі Латвійскай чыгункі, трэцяе месца заваявала каманда Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 17 лютага
    Беларуская чыгунка ў студзеня 2017 года перавезла больш за 9 мільёнаў тон грузаў і 5 мільёнаў пасажыраў

    Па Беларускай чыгунцы ў студзені гэтага года было перавезена 9 мільёнаў 523 тысячы трыццаць тон грузаў, што склала 115% да аналагічнага перыяду 2016 года.

    У тым ліку перавозка грузаў на экспарт дасягнула 3 мільёнаў 450 тысяч тон, што на 1,7% больш, чым у студзені 2016 года года. Аб'ём транзітных перавозак узрос да 3 мільёнаў 400 тысяч тон (130,2% да студзеня 2016 года).

    Акрамя таго, у студзені 2017 года года БЧ забяспечыла пагрузку больш за 5 мільёнаў 260 тысяч тон грузаў (101,8% да студзеня 2016 года).

    Грузаабарот чыгуначнага транспарту склаў 3 мільярда 214 мільёнаў тарыфных тона-кіламетраў, што на 20,9% больш, чым за аналагічны перыяд 2016 года.

    Чытаць далей…
  • 17 лютага
    Беларуская чыгунка працягвае працу па ўзмацненню кантролю аплаты праезду ў цягніках

    У 2016 годзе кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў праведзена 56 977 праверак. Гэта на 2 468 праверак больш, чым у 2015 годзе. Асноўная ўвага надавалася цягнікам гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа, на долю якіх у 2016 годзе прыйшлося 55 483 праверкі (больш за 97% ад агульнай колькасці праведзеных праверак).

    У 2016 годзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 12097 грамадзян: 9993 чалавека — за безбілетны праезд і 2104 чалавека — за курэнне ў забароненых месцах.

    У выніку кантролю ў цягніках спагнана штрафаў на суму 153 тысячы рублёў.

    У 2017 годзе прадоўжыцца работа па супрацьдзеянні безбілетнаму праезду грамадзян на Беларускай чыгунцы. У прыватнасці, запланавана правядзенне штотыднёвых суцэльных групавых праверак з удзелам супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і работнікаў ваенізаванай аховы, дэкад суцэльнага кантролю, падчас якіх правяраецца да 99% цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсуюць на кантраляваным участку, а таксама арганізацыя суцэльнага кантролю на ўсім шляху руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа і кантролю перона  пры пасадцы ў вагон з удзелам членаў галіновага камітэта БРСМ дарогі (акцыя «Стоп — заяц!»).

    Чытаць далей…
  • 14 лютага
    Чвэрць стагоддзя чыгуначнай інтэграцыі. 25 гадоў таму ў Мінску было прынята рашэнне аб стварэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці

    14 лютага 1992 г. у г. Мінску кіраўнікамі ўрадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў было падпісана «Пагадненне аб каардынацыйных органах чыгуначнага транспарту Садружнасці Незалежных Дзяржаў». Для каардынацыі на міждзяржаўным узроўні работы чыгуначнага транспарту і выпрацоўкі ўзгодненых прынцыпаў яго дзейнасці быў заснаваны Савет па чыгуначным транспарце, які складаецца з кіраўнікоў адміністрацый і органаў кіравання чыгуначным транспартам, і выканаўчы орган Савета.

    Дзякуючы рабоце Савета на прасторы «каляіны 1520» у няпростых палітычных і эканамічных умовах была аператыўна і своечасова створана неабходная для развіцця перавозак нарматыўная база, захавана тэхналагічнае адзінства і ўзгодненае развіццё інфраструктуры чыгунак незалежных дзяржаў.

    За 25 гадоў з моманту ўтварэння Савет па чыгуначным транспарце зарэкамендаваў сябе як эфектыўны галіновы орган Садружнасці, які шмат зрабіў і робіць для захавання адзінай тэхналагічнай прасторы ў сістэме чыгунак і стварэння адпаведнай нарматыўнай базы, неабходнай для развіцця перавозак.

    Чытаць далей…
  • 13 лютага
    Кіраўніцтва Беларускай чыгункі абмяркуе з літоўскімі калегамі перспектывы далейшага супрацоўніцтва

    14 лютага ў Мінску адбудзецца сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з генеральным дырэктарам АТ «Літоўскія чыгункі» Мантасам Бартушкай. Падчас перамоў плануецца абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў, у тым ліку далейшыя перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне грузавых і пасажырскіх перавозак.

    Для беларускай магістралі АТ «Літоўскія чыгункі» з'яўляецца адным з найважнейшых партнёраў на рынку міжнародных грузавых і пасажырскіх перавозак. У 2016 годзе чыгуначным транспартам ў паведамленні БеларусьЛітва перавезена 20,35 млн тонаў грузаў і 300,4 тыс. пасажыраў.

    Працягваецца рэалізацыя сумеснага праекта па арганізацыі хуткасных чыгуначных пасажырскіх зносін паміж Мінскам і Вільнюсам, што дазволіць скараціць час руху пасажырскага цягніка да двух гадзін. У цяперашні час рэалізуецца інвестыцыйны праект па электрыфікацыі ўчастка чыгуначнай лініі МаладзечнаГудагайдзяржмяжа. Работы па электрыфікацыі гэтага кірунку працягласцю 84 км Беларуская чыгунка плануе завяршыць у 2017 годзе.

    Чытаць далей…
  • 10 лютага
    Трохбаковыя перамовы кіраўніцтва Беларускай чыгункі з ТАА «ДБ Карго Лоджистикс» і ПАО «Транскантэйнер» пройдуць у Германіі

    9-10 лютага ў г. Франкфурце-на-Майне (Федэратыўная Рэспубліка Германія) дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з першым намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі Ігарам Шылавым прыме ўдзел у нарадзе кіраўнікоў Беларускай чыгункі, ТАА «ДБ Карго Ладжыстыкс» і ПАО «Транскантэйнер».

    У ходзе перамоваў бакі абмяркуюць перспектывы развіцця перавозак аўтакамплектуючых канцэрна «Фольксваген» на зборачныя прадпрыемствы Расійскай Федэрацыі.

    Па выніках працы за 2016 год у саставе кантэйнернага цягніка «Фольксваген РУС», які ажыццяўляе перавозкі аўтакамплектуючых канцэрна «Фольксваген» з Еўропы на зборачныя прадпрыемствы ў Расійскую Федэрацыю і назад, перавезена 46,2 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

    У цэлым, праз памежны пераход Брэст-Цярэспаль у саставе кантэйнерных цягнікоў за 2016 год прайшло 188,3 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, або 157,4% да аналагічнага перыяду 2015 года.

    За кошт аптымізацыі тэхналогіі пропуску маршрутная хуткасць асобных кантэйнерных цягнікоў па Беларускай чыгунцы ад станцыі Чырвонае (дзяржмяжа з Расіяй) да Брэста дасягае 1400 км/суткі, што з'яўляецца адным з лепшых паказчыкаў на сеткі чыгунак краін СНД і Балтыі.

    Чытаць далей…
  • 10 лютага
    Беларуская чыгунка рэалізуе пілотны праект па ўкараненні аплаты паслуг чыгуначнага транспарту па банкаўскіх плацежных картках у цягніках

    У мэтах паляпшэння абслугоўвання пасажыраў БЧ сумесна з ААТ «АСБ Беларусбанк» рэалізуе пілотны праект па ўкараненні аплаты паслуг чыгуначнага транспарту ў асобных цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа і цягніках міжрэгіянальных ліній з выкарыстаннем пераносных плацежных тэрміналаў для разліку па банкаўскіх картках.

    Так, у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсуюць па маршруце Асіповічы-Пухавічы, пасажыры цяпер могуць набыць білет у раз'язнога касіра, аплаціўшы яго банкаўскай карткай, а ў цягніку № 658/657 БрэстВіцебск такім жа чынам разлічыцца за чайную прадукцыю і пасцельную бялізну.

    Пры правядзенні эксперыменту спецыялісты Беларускай чыгункі правераць працу пераносных плацежных тэрміналаў падчас руху цягніка, у тым ліку з улікам якасьці сотавай сувязі на маршрутах руху цягнікоў. У наступным, калі праект зарэкамендуе сябе са станоўчага боку, і дадзеная паслуга будзе карыстацца попытам, плануецца разгледзець пытанне аб далейшым укараненні плацежных тэрміналаў у цягніках.

    Чытаць далей…
  • 9 лютага
    Беларуская чыгунка правядзе адкрыты міжнародны турнір па валейболе

    Адкрыты міжнародны турнір па валейболе, прысвечаны 155-годдзю Беларускай чыгункі, пройдзе 17—19 лютага ў Магілёве. Спаборніцтвы адбудуцца на базе Культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Свой удзел у турніры ўжо пацвердзілі каманды чыгуначных адміністрацый Расіі, Латвіі і Украіны.

    Спаборніцтвы пройдуць паміж мужчынскімі і жаночымі зборнымі камандамі. Турнір праводзіцца ў мэтах папулярызацыі і развіцця гульнявых відаў спорту сярод чыгуначнікаў, а таксама павышэння эфектыўнасці супрацоўніцтва паміж чыгуначнымі адміністрацыямі.

    Трэба адзначыць, што валейбол — адзін з найбольш папулярных і запатрабаваных відаў спорту на БЧ і Беларуская чыгунка штогод з'яўляецца арганізатарам міжнародных турніраў па валейболе.

    Чытаць далей…
  • 7 лютага
    Беларуская чыгунка выступіць арганізатарам XXXII пасяджэння Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ)

    Мерапрыемства пройдзе ў красавіку бягучага года ў г. Мінску. У пасяджэнні Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (КБД) прымуць удзел дэлегацыі чыгунак, якія ўваходзяць у склад АСЧ, а таксама прадстаўнікі назіральнікаў і далучаных чыгуначных прадпрыемстваў АСЧ і Камітэта АСЧ.

    АСЧ з'яўляецца важнай міжнароднай арганізацыяй, у рамках якой распрацоўваюцца міжнародныя Пагадненні і дамовы, якія рэгламентуюць міжнародныя перавозкі грузаў і пасажыраў у паведамленні Еўропа—Азія з прымяненнем рознага транспартнага права, а таксама вырашаюцца эканамічныя, фінансавыя, эксплуатацыйныя і тэхнічныя пытанні функцыянавання чыгуначнага транспарту.

    У 2017 годзе спаўняецца 25 гадоў удзелу Беларускай чыгункі ў дзейнасці АСЧ.

    Чытаць далей…