Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка стане арганізатарам Міжнароднай канферэнцыі «Рынак чыгуначных паслуг: лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы»

23 лютага 2017

Мерапрыемства пройдзе ў Мінску 21 сакавіка. На канферэнцыі будуць разглядацца пытанні, сярод якіх: развіццё рынку транспартных паслуг, выкарыстанне інфраструктуры Беларускай чыгункі, удасканаленне нарматыўна-прававой базы і інфармацыйных тэхналогій, тарыфная палітыка і шэраг іншых пытанняў.

Сярод удзельнікаў канферэнцыі прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый, дзяржаўных органаў, транспартна-экспедытарскіх арганізацый, еўрапейскіх чыгуначных перавозчыкаў, грузаўладальнікаў, уласнікаў вагонаў.

Праграмай мерапрыемства прадугледжаны шэраг выступленняў, дыскусій, прэзентацый. Плануецца абмеркаваць пытанні ўдасканалення шляхоў узаемадзеяння і стратэгічнага супрацоўніцтва на рынку транспартных паслуг, якія садзейнічаюць прыцягненню аб'ёмаў перавозак чыгуначным транспартам і паляпшэнню якасці абслугоўвання ўдзельнікаў перавозачнага працэсу.

 

Удзельнікі канферэнцыі азнаёмяцца з транспартна-экспедыцыйнай дзейнасцю і магчымасцямі дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі на рынку транспартных паслуг краін АЭП і ЕС, а таксама прымуць удзел у дыскусіях па актуальнай тэматыцы мерапрыемства.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год