Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Трохбаковыя перамовы кіраўніцтва Беларускай чыгункі з ТАА «ДБ Карго Лоджистикс» і ПАО «Транскантэйнер» пройдуць у Германіі

10 лютага 2017

9-10 лютага ў г. Франкфурце-на-Майне (Федэратыўная Рэспубліка Германія) дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з першым намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі Ігарам Шылавым прыме ўдзел у нарадзе кіраўнікоў Беларускай чыгункі, ТАА «ДБ Карго Ладжыстыкс» і ПАО «Транскантэйнер».

У ходзе перамоваў бакі абмяркуюць перспектывы развіцця перавозак аўтакамплектуючых канцэрна «Фольксваген» на зборачныя прадпрыемствы Расійскай Федэрацыі.

Па выніках працы за 2016 год у саставе кантэйнернага цягніка «Фольксваген РУС», які ажыццяўляе перавозкі аўтакамплектуючых канцэрна «Фольксваген» з Еўропы на зборачныя прадпрыемствы ў Расійскую Федэрацыю і назад, перавезена 46,2 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

У цэлым, праз памежны пераход Брэст-Цярэспаль у саставе кантэйнерных цягнікоў за 2016 год прайшло 188,3 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, або 157,4% да аналагічнага перыяду 2015 года.

За кошт аптымізацыі тэхналогіі пропуску маршрутная хуткасць асобных кантэйнерных цягнікоў па Беларускай чыгунцы ад станцыі Чырвонае (дзяржмяжа з Расіяй) да Брэста дасягае 1400 км/суткі, што з'яўляецца адным з лепшых паказчыкаў на сеткі чыгунак краін СНД і Балтыі.

 

Беларускай чыгункай надаецца вялікая ўвага ўдасканаленню тэхналогіі працы станцый Брэсцкага чыгуначнага вузла з кантэйнернымі цягнікамі, курсіруючымі як у напрамку Захад-Усход, так і ў напрамку Ўсход-Захад.

На станцыі Брэст-Паўночны працягласць апрацоўкі кантэйнернага цягніка ў напрамку Захад-Усход скарочана да 9 гадзін (з перагрузам), а на станцыі Брэст-Усходні ў напрамку Ўсход-Захад скарочана да 6 гадзін (без перагрузкі).

У перспектыве плануецца давесці нарматывы часу на апрацоўку кантэйнернага цягніка да 8 гадзін з перагрузам на станцыі Брэст-Паўночны і да 5 гадзін без перагрузкі на станцыі Брэст-Усходні за кошт удасканалення апрацоўкі перавозачных дакументаў, выканання тэхналагічных аперацый з саставамі цягнікоў і ўзаемадзеяння з памежнымі і мытнымі органамі Рэспублікі Беларусь.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год