Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Кіраўніцтва Беларускай чыгункі абмяркуе з украінскімі калегамі перспектывы далейшага супрацоўніцтва

28 лютага 2017

23 сакавіка ў Кіеве адбудуцца перамовы Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава і Старшыні праўлення ПАО «Укрзалізныця» Войцэха Балчуна. Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Будуць падведзены вынікі працы па перавозках грузаў і пасажыраў у зносінах БеларусьУкраіна ў 2016 годзе, намечаны перспектывы іх развіцця ў 2017 годзе, таксама плануецца абмеркаваць перадачу цягнікоў, вагонаў і грузаў па міждзяржаўных беларуска-украінскіх стыкавых пунктах.

Акрамя таго, падчас сустрэчы Беларускі бок мае намер выступіць з прапановай актуалізаваць Пагадненне паміж Беларускай чыгункай і Дзяржаўнай адміністрацыяй жалезнага транспарту Украіны аб чыгуначных зносінах праз дзяржаўную мяжу, падпісанае 19.03.1999 года, якое рэгламентуе ўзаемадзеянне бакоў у арганізацыі руху цягнікоў паміж памежнымі і (або ) перадаткавымі станцыямі, перадачы вагонаў, кантэйнераў і грузаў, змесце чыгуначнай інфраструктуры памежных участкаў.

У рамках візіту Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава ў Кіеў запланавана наведванне прадпрыемства «Украінская чыгуначная хуткасная кампанія» філіяла ПАО «Укрзалізныця».

 

Трэба адзначыць, што аб'ём перавезеных грузаў па беларуска-украінскіх міждзяржаўных стыкавых пунктах у 2016 годзе склаў 14,6 млн тон, або 118,5% да 2015 года. Вываз грузаў з Рэспублікі Беларусь ва Украіну, уключаючы яе парты, павялічыўся на 1,7% (7,2 млн тон). У структуры экспарту асноўнымі грузамі з'яўляюцца нафтапрадукты 4,9 млн тон (доля 67,6%), хімічныя і мінеральныя ўгнаенні 903,3 тыс. тон (доля 12,5%), лясныя грузы 420,6 тыс. тон (доля 5,8%).

Транзіт грузаў праз Беларусь з Рэспубліку/ва Украіну ўзрос на 3,2% у параўнанні з 2015 годам і склаў 1,9 млн тон.

Станоўчая дынаміка ў грузавых перавозках захоўваецца і ў бягучым годзе. Па выніках студзеня 2017 года па міждзяржаўных беларуска-украінскіх стыкавых  пунктах перавезена 892,8 тыс. тон, або 110,8% да аналагічнага перыяду мінулага года.

Па выніках працы за год ў 2016 годзе паведамленнем БеларусьУкраіна   міжнароднымі пасажырскімі цягнікамі перавезена 311,3 тыс. пасажыраў, а ў студзеня 2017 года 20,1 тыс. пасажыраў.

У дзеючым графіку руху ў рэгулярных зносінах захаваны асноўныя маршруты цягнікоў да Кіева, Адэсы, Львова, Новаалексееўкі (у летні перыяд), Запарожжа (у зімовы перыяд), Херсона (у летні перыяд), Шчорса. У транзітных зносінах праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь курсіруе 1 цягнік фарміравання «Укрзалізныця» № 54/53 Кіеў (Харкаў)Санкт-Пецярбург. У памежных прыгарадных зносінах паміж БЧ і ПАО «Укрзалізныця» у графіку на 2016/2017 год курсіруе 6 пар цягнікоў.

Да спісу навін за 2017 год