Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Вынікі дзейнасці добраахвотных дружын па ахове правапарадку Беларускай чыгункі падвялі 24 лютага ў Мінску

24 лютага 2017

24 лютага ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылася сумесная нарада прадстаўнікоў Беларускай чыгункі і органаў унутраных спраў на транспарце. Удзельнікі сустрэчы падвялі вынікі працы добраахвотных дружын за 2016 год, разгледзелі шэраг актуальных пытанняў па далейшым удасканаленні іх дзейнасці ў арганізацыях Беларускай чыгункі ў 2017 годзе, абмяняліся вопытам, а таксама намецілі меры для павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння добраахвотных дружын з праваахоўнымі органамі па забеспячэнню аховы правапарадку на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Акрамя таго, у рамках нарады прайшло ўзнагароджанне пераможцаў агляду-конкурсу на лепшую добраахвотную дружыну, лепшага камандзіра добраахвотнай дружыны і лепшага дружынніка за год 2016.

Асноўнай задачай добраахвотных дружын, створаных на Беларускай чыгунцы, з'яўляецца садзейнічанне органам унутраных спраў у ахове правапарадку, прафілактыцы і спыненні правапарушэнняў, навучанні грамадзян асновам бяспечных паводзін на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

 

У цяперашні час на аддзяленнях дарогі і ў арганізацыях дарожнага падпарадкавання дзейнічаюць добраахвотныя дружыны,  якія ахопліваюць 117 арганізацый Беларускай чыгункі і іх адасобленых структурных падраздзяленняў, агульная колькасць членаў добраахвотных дружын 817 чалавек.

У 2016 годзе было здзейснена 28 666 выхадаў членаў добраахвотных дружын на дзяжурствы, дружыннікамі суправаджаліся 3946 пасажырскіх цягніка.

Значна павялічылася колькасць праведзеных з удзелам добраахвотных дружын аператыўных мерапрыемстваў і рэйдаў (з 1 151 у 2015 годзе да 1 471 у 2016 годзе). З удзелам членаў добраахвотных дружын у 2016 годзе на аб'ектах чыгуначнага транспарту затрымана 2819 правапарушальнікаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год