Паважаныя ветэраны і работнікі Беларускай чыгункі!
23 лютага 2017
Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята — даніна глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім пакаленням воінаў і працаўнікоў тылу, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
У гэты дзень мы зноў і зноў успамінаем усіх тых, каму мы абавязаныя мірным небам над галавой, магчымасцю спакойна жыць і гадаваць дзяцей і ўнукаў.
На чыгуначным транспарце ваенная справа заўсёды карысталася асаблівай пашанай і павагай, а ветэраны вайны і працы былі і застаюцца залатым фондам Беларускай чыгункі. Лепшыя якасці прафесіі — надзейнасць, самаадданасць, адказнасць і прафесіяналізм — выявіліся ў гады ваеннага ліхалецця. Рызыкуючы ўласным жыццём, чыгуначнікі забяспечвалі бесперабойную дастаўку да лініі фронту воінскіх грузаў, пад бесперапыннымі ўдарамі варожай авіяцыі аднаўлялі разбураныя шляхі і рухомы састаў, дапамагалі адраджаць прамысловасць.
Нізкі паклон вам, паважаныя ветэраны! У цяжкіх выпрабаваннях, праявіўшы мужнасць і гераізм, вы абаранялі мірнае будучае нашай краіны. Сёння вы з'яўляецеся прыкладам вышэйшай доблесці і мужнасці для сучаснай моладзі.
23 лютага стаў сапраўды ўсенародным святам. У гэты дзень у нашай краіне ўшаноўваюць усіх мужчын, як абаронцаў роднай зямлі і хатняга ачага.
Дарагія чыгуначнікі! Кожны з вас, абраўшы нялёгкую, але ганаровую працу справай свайго жыцця, уносіць вялікі ўклад ва ўмацаванне абароназдольнасці краіны, забеспячэнне яе нацыянальных і эканамічных інтарэсаў.
Ад усяго сэрца жадаем вам і вашым блізкім міру, здароўя і даўгалецця, бадзёрасці духу і сямейнай згоды, радасці і дабра!
Начальнік Беларускай чыгункі У.М. Марозаў
Старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай
арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў В.У. Страмук
Старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі С.П. Гогалеў
Да спісу навін за 2017 год