Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Падарожнічайце з турыстычным цэнтрам «Дартур»

    Туры па Беларусі


    • Бабруйскія карцінкі

      У рамках экскурсійнай праграмы Вы зможаце пабываць у адным з найстарэйшых і самабытных гарадоў Беларусі — Бабруйску.


    • У каралеўскі горад Гродна з наведваннем Аўгустоўскага канала

      Аглядная экскурсія па горадзе з наведваннем Каложскай царквы, Фарнага касцёла, Новага замка; прагулка на цеплаходзе па Аўгустоўскім канале.


    • Магілёў — горад на Дняпры

      Экскурсія адлюстроўвае гісторыю горада са шматвяковымі традыцыямі мясцовага самакіравання, якія бяруць пачатак ад Магдэбурскага права, якім горад валодаў з 16 ст. Экскурсія знаёміць з архітэктурнымі помнікамі: касцёлам Св. Станіслава, Свята-Мікольскім жаночым манастыром, Мікалаеўскай царквой. Аб гераічнай абароне Магілёва Вы даведаецеся пры наведванні мемарыяльнага комплексу “Буйніцкае поле, а таксама наведаеце культурна-забаўляльны комплекс “Беларуская вёска, дзе можна пазнаёміцца са старажытнымі рамёствамі беларусаў.


    • Палеская мазаіка

      Аб’екты наведвання: касцёл Пятра і Паўла ў вёсцы Лагішын, этнаграфічны комплекс “Сядзіба палешука ў вёсцы Парэчча, капліца-ратонда і звон у вёсцы Моладава, Мотальскі этнаграфічны музей з абрадавай праграмай.


    • Архітэктурныя помнікі Мiра і Нясвіжа

      Падчас экскурсіі Вы наведаеце два самых каштоўных помніка Беларусі унесеныя ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны - гэта замак у Міру і палацава-паркавы комплекс у Нясвіжы.


    • Слонім – Жыровічы – Сынковічы

      Падчас экскурсіі вы пазнаёміцеся з адным з найстаражытнейшых і найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі — Слонімам, убачыце дзеючы мужчынскі манастыр у Жыровічах, адзін з самых вялікіх ва Усходняй Еўропе, наведаеце помнік старажытнага абароннага дойлідства XV ст. - царкву-крэпасць Святога Архангела Міхаіла ў Сынковічах.


    • Экскурсія - анімацыя “Шлях караля Міндоўга”

      Гэтая тэатралізаваная праграма расказвае пра заснавальніка Вялікага Княства Літоўскага, першага і апошняга караля Літвы — Міндоўга. Падчас экскурсіі Вы прасочыце ўвесь жыццёвы шлях караля Міндоўга, прымеце ўдзел у перагаворах Міндоўга з навагрудскім баярствам, паўдзельнічаеце ў каранаванні Міндоўга і станеце сведкамі яго забойства. У Міры ўбачыце знакаміты замак 16 ст. — помнік сусветнага значэння, Спаскую царкву-пахавальню, Траецкую царкву і Мікалаеўскі касцёл. У Навагрудку наведаеце рэшткі старажытнага замка, Фарны касцёл — месца хрышчэння Адама Міцкевіча, а на беразе возера Свіцязь Вас чакае невялікае вогненнае відовішча.


    • Дудуткi

      Экскурсія ў музей народных промыслаў і тэхналогій, з дэгустацыяй страў. Вы пабываеце на дзеючым млыне, у ганчарнай майстэрні, кузні, у сельскай пякарні і ў музеі старадаўніх аўтамабіляў.


    • Хатынь - Курган Славы

      Экскурсія знаёміць з мемарыяльным комплексам “Хатынь — помнікам  ахвярам фашызму на тэрыторыі Беларусі і  Курганам Славы — помнікам  мужнасці і гераізму  савецкіх воінаў, які ўзведзены на месцы злучэння трох франтоў у 1944 годзе.


    • Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь

      Паважаныя мінчане і госці нашага горада! Запрашаем Вас на аглядную экскурсію для індывідуальных турыстаў. Вы пазнаёміцеся з архітэктурай, гісторыяй і культурай беларускай сталіцы, наведаеце хрысціянскія святыні горада.


    • Падарожжа ў Маёнтак да Дзеда Мароза цягніком

      Запрашаем дзяцей і дарослых здзейсніць дзіўнае падарожжа цягніком у  Нацыянальны парк “Белавежская пушча — самы старажытны запаведны лес Еўропы, пагасцяваць у казачным Маёнтку і атрымаць падарунак ад беларускага Дзеда Мароза.


    • Мінск — Магілёў — Брэст — Мінск

      Экскурсійны турыстычны цягнік з забаўляльнай праграмай у клубе “Метро!!!

      Святы аб’ядноўваюць не менш, чым працоўныя будні. А карпаратыўнае мерапрыемства —  падстава для ўмацавання сяброўскіх, трывалых адносінаў унутры Вашай кампаніі. На сённяшні дзень мы гатовы прапанаваць чыгуначныя экскурсійныя туры, якія робяць падарожжа камфортным, зручным і максімальна даступным для ўсіх.


    • Чыгуначная казка Мінска

      Праграма для дзяцей з наведваннем Дзіцячай чыгункі.


    • Заслаўе — старажытны горад

      Вас чакае знаёмства з адным з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі, якому больш за 1000 гадоў,  а таксама Вы пачуеце легенду пра полацкую князёўну Рагнеду, якую ўзяў у жонкі сілай кіеўскі князь Уладзімір. Ганарлівая Рагнеда не сцярпела такой крыўды і хацела забіць князя. Тады ён саслаў непакорлівую жонку разам з сынам Ізяславам у яе вотчыну і пабудаваў тут горад Ізяслаўль.


    • Горад на Менцы

      Падчас экскурсіі “Горад не Менцы  мы паспрабуем здзейсніць падарожжа ў мінулае Мінска, паспрабуем прачытаць некалькі старонак яго гісторыі. Старонак, якія расказваюць аб першых стагоддзях яго жыцця, аб з’яўленні на старонках летапісаў, аб заснаванні горада і адраджэнні пасля разбурэнняў. Мы пабываем на Мінскім Замчышчы, дзе пачынаўся сучасны Мінск, на старажытным гарадзішчы перасохлай ракі Менкі, ад назвы якой, магчыма, пайшла назва горада. Затым наведаем музей народнай архітэктуры і побыту, дзе Вы даведаецеся аб этнаграфічных асаблівасцях розных раёнаў Беларусі, якія прадстаўлены драўлянымі будынкамі, прывезенымі з розных куткоў краіны. Экспанаты музея — без муляжоў і копій — прадстаўляюць жыццё вёсачак і мястэчкаў асноўных  гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.


    • Старажытны Полацк

      Экскурсія ў горад — патрыярх Полацк — найстаражытнейшы з гарадоў Беларусі.  Размешчаны на беразе Заходняй Дзвіны Полацк быў цэнтрам дзяржаўнасці 10 — 12 стст. Сафійскі сабор, Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, музей кнігадрукавання, корпус езуіцкага калегіума, помнікі вядомым палачанам прыцягнуць увагу нават самага патрабавальнага турыста.


    • Гарадскія лініі сталіцы

      Мы прапануем Вам убачыць найпрыгажэйшы горад Беларусі і пракаціцца на электрацягніку гарадскіх ліній.

       


    • Тураў— Ляскавічы

      Гэтая экскурсія пазнаёміць Вас з унікальнай культурай і гісторыяй паўднёвага рэгіёну Беларусі — Палесся.


    • Лінія Сталіна

      “Лінія Сталіна — ваенна-гістарычны музей пад адкрытым небам, размешчаны за 25 км на поўнач ад Мінска на трасе Мінск — Маладзечна. Адпраўляючыся на гэтую экскурсію, мы пройдзем па гарачым следзе Другой сусветнай вайны, схіляючыся перад сілай духу абаронцаў Айчыны. На тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу Вы зможаце наведаць артылерыйскі паўкапанір і кулямётны ДОТ, прайсці па акопах і сфатаграфавацца каля сучаснай баявой тэхнікі, пастраляць з “вылегчанай зброі.


    • Гродна

      Запрашаем Вас наведаць Гродна — самы багаты помнікамі і самы прыгожы гістарычны горад Беларусі!


    • Глыбокае — Мосар — Будслаў

      Экскурсія ў г. Глыбокае і ў в. Мосар вельмі змястоўная і пазнавальная. З багатай і трагічнай гісторыяй гэтай зямлі Вас пазнаёмяць экскурсаводы пасля наведвання гісторыка-этнаграфічнага музея ў г. Глыбокім.


    • Полацк-Пушгоры

      Пушкінскі дзяржаўны музей-запаведнік. Полацк — адзін з найстаражытнейшых гарадоў усходніх славян, заснаваны крывічамі пры зліцці рэк Заходняя Дзвіна і Палата. Менавіта адсюль паходзяць вытокі зараджэння дзяржаўнасці і праваслаўя на Русі. Ён аднагодак Кіева і Ноўгарада.


    • Брэст — горад над Бугам

      У рамках гэтай экскурсіі Вы наведаеце Брэсцкую крэпасць, музеі горада, здзейсніце займальную прагулку па яго вуліцах і гістарычным цэнтры. Вы зможаце адчуць непаўторны дух старажытнага горада — “Заходніх варотаў Беларусі.


    • Тураў - Ляскавічы - Пінск

      Экскурсія для арганізаваных груп (2 дні/ 1 ноч).

      Запрашаем Вас наведаць Палессе – казачны куток некранутай беларускай прыроды. 

       

              

    Туры па Беларусі