Карпаратыўны
Беларуская чыгунка
Сёння Беларуская чыгунка — лідар нацыянальнай сістэмы перавозак.
З'яўляючыся адным з найважнейшых транспартных комплексаў краіны, сёння Беларуская чыгунка паспяхова развіваецца і забяспечвае ў Беларусі больш за 63% грузаабароту ўсіх відаў транспарту агульнага карыстання і каля 33% пасажыраабароту.
-
Больш за тысячу прафілактычных мерапрыемстваў праведзена ў перыяд акцыі «Дзеці і бяспека» на Беларускай чыгунцы
07 чэрвеня 2023 | Карпаратыўныя навіныБеларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека», якая праводзілася напярэдадні летніх школьных канікул з 22 па 31 мая 2023 года. У гэты перыяд быў узмоцнены кантроль за выкананнем мер бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізавалі рэйды, падчас якіх надалі асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармавалі аб мерах бяспекі, праведзена тлумачальна-прафілактычная работа ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі. Чытаць далей… -
Беларуская чыгунка за 5 месяцаў 2023 года перавезла больш за 24 млн пасажыраў
05 чэрвеня 2023 | Карпаратыўныя навіныПа папярэдніх дадзеных у студзені–маі 2023 года Беларуская чыгунка перавезла ва ўсіх відах зносінаў больш за 24 млн пасажыраў.
Унутры рэспублікі найбольш папулярнымі маршрутамі ў пасажыраў былі Мінск–Брэст, Мінск–Гомель і Мінск–Віцебск.
У міжнародных зносінах найбольшым попытам карысталіся цягнікі, якія курсіруюць паміж Мінскам і Масквой, Мінскам і Санкт-Пецярбургам.
Усяго з пачатку года ў міжнародных зносінах перавезена больш за 1 млн пасажыраў, што амаль на 22% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
У цяперашні час паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй арганізаваны рэгулярныя пасажырскія зносіны ў напрамку Масквы, Санкт-Пецярбурга, Адлера, Калінінграда, Мурманска, Архангельска, Анапы і Самары (з 14 чэрвеня 2023 года). Штотыдзень паміж дзвюма дзяржавамі курсіруюць каля 150 цягнікоў.
Чытаць далей…
Структура
Беларуская чыгунка з'яўляецца дзяржаўным аб'яднаннем, падначаленым Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўваходзяць:
- 20 арганізацый, якія маюць статус юрыдычнай асобы, з іх 5-даччыных;
- 8 адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў);
- 2 прадстаўніцтва Беларускай чыгункі за мяжой.
Упраўленне Беларускай чыгункі
Апаратам кіравання Беларускай чыгункі з'яўляецца Ўпраўленне Беларускай чыгункі, якое складаецца з 30 галіновых службаў, аддзелаў і іншых структурных падраздзяленняў.


















