Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сталовая № 14 Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі прызнана лепшай вытворчай сталовай Беларускай чыгункі па выніках працы за 2016 год

27 лютага 2017

Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую ў 2016 годзе. У спаборніцтве прынялі ўдзел 6 аб'ектаў вытворчага харчавання аддзяленняў БЧ і вытворчая сталовая Дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі. Пры ацэнцы канкурсантаў камісія ўлічвала дзейнасць сталовых ў 2016 годзе, павелічэнне ахопу гарачым харчаваннем работнікаў Беларускай чыгункі, павышэнне якасці прадукцыі, укараненне сучасных тэхналогій прыгатавання ежы, удасканаленне і ўкараненне дадатковых формаў і метадаў абслугоўвання, накіраваных на павышэнне прафесійнага майстэрства.

Пераможцам агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую ў 2016 годзе прызнаны калектыў сталовай № 14 РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі», 2 месца прысуджана калектыву вытворчай сталовай Магілёўскага вагоннага дэпо РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі», трэцяе месца заняў калектыў вытворчай сталовай лакаматыўнага дэпо Ваўкавыск УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу павышэнню сацыяльнай абароненасці сваіх работнікаў і прадаўжэнню іх прафесійнага даўгалецця. Адным з кірункаў дадзенай працы з'яўляецца ўкараненне комплекснага падыходу да забеспячэння чыгуначнікаў гарачым харчаваннем.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год