Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Зборная каманда Беларускай чыгункі прыме ўдзел у рэспубліканскай спартакіядзе Мінтранса

28 лютага 2017

Першы этап галіновай рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь адбудзецца 3—5 сакавіка на «Фізкультурна-аздараўленчай базе Федэрацыі прафсаюзаў» у пасёлку Ждановічы Мінскага раёна. Гонар чыгуначнікаў будуць адстойваць 21 прадстаўнік беларускай магістралі. Ім трэба будзе змагацца ў 6 дысцыплінах: лыжныя гонкі, валейбол, шахматы, настольны тэніс, більярд і гіравы спорт.

Другі этап спартакіяды пройдзе ў маі—чэрвені 2017 года. Летам спартсмены будуць спаборнічаць у плаванні, валейболе, лёгкаатлетычным кросе, дартсе, міні-футболе і стральбе. Па выніках двух этапаў спаборніцтва будзе вызначана каманда-пераможца, а таксама пераможцы ў асабістым першынстве. Усяго ў рэспубліканскай спартакіядзе прымуць удзел 12 структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

 

Спаборніцтвы праводзяцца з мэтай павышэння эфектыўнасці фізічнага выхавання ў калектывах і арганізацыях галіны.

Трэба адзначыць, што зборная каманда Беларускай чыгункі з 2008 года штогод з'яўляецца пераможцам галіновай рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год